Піўзавод «Крыніца» плануе адкрыць у Беларусі сетку пабаў. 21.by

Піўзавод «Крыніца» плануе адкрыць у Беларусі сетку пабаў

28.12.2009 16:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 28 снежня паведаміў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка.

Ён адзначыў, што ў Мінгарвыканкам накіравана прапанова аб выбары зямельных участкаў, якія на доўгі перыяд маглі б быць аддадзены ў арэнду «Крыніцы». У сваю чаргу піўзавод мог бы прыцягнуць прыватных інвестараў для будаўніцтва на гэтых участках піўных устаноў і паставіць туды абсталяванне. Такія пабы плануецца стварыць не толькі ў сталіцы, але і ў абласных цэнтрах.

На думку Данчанкі, аб’ёмы спажывання піва ў Беларусі па‑ранейшаму невялікія ў параўнанні з такімі краінамі, як Германія і Чэхія. Як лічыць старшыня канцэрна, «неабходна пераарыентаваць аматараў піва піць яго не на вуліцах з бутэлек, а ў кафэ і пабах».

Данчанка адзначыў, што ў 2010 годзе аналітыкі прагназуюць павелічэнне спажывання піва і, як вынік, аб’ёмаў вытворчасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 28 снежня паведаміў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка.Ён адзначыў, што ў Мінгарвыканкам накіравана прапанова аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика