Комплексная праверка шэрагу раёнаў Мiнскай вобласцi паказала адсутнасць сiстэмнасцi ў рэалiзацыi Дырэктывы № 2. 21.by

Комплексная праверка шэрагу раёнаў Мiнскай вобласцi паказала адсутнасць сiстэмнасцi ў рэалiзацыi Дырэктывы № 2

29.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь правяла чарговы манiторынг ходу рэалiзацыi Дырэктывы № 2 "Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыi дзяржаўнага апарату" ў рэгiёнах. 23 снежня ажыццёўлена выбарачная праверка выканання Дырэктывы № 2 у Мiнскай вобласцi. За паўгоддзе былi маштабна правераны таксама Гродзенская i Вiцебская вобласцi, паведамiлi ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi.

Пяць рэйдавых груп вывучылi, як у Лагойскiм, Барысаўскiм, Слуцкiм, Салiгорскiм раёнах i горадзе Жодзiна рэалiзуецца заяўны прынцып "аднаго акна", арганiзуецца прыём грамадзян па асабiстых пытаннях i работа з iх пiсьмовымi зваротамi, як у цэлым функцыянуюць службы, якiя выконваюць адмiнiстрацыйныя працэдуры для насельнiцтва.

Праверка паказала, што ва ўсiх пяцi раёнах работа па ўкараненнi прынцыпу "аднаго акна" належным чынам не арганiзавана, i людзi не могуць выкарыстоўваць яго ў поўнай меры. Нават там, дзе для гэтых мэтаў створаны спецыяльныя структуры, яны функцыянуюць фармальна i сур'ёзнага ўплыву на паляпшэнне сiтуацыi не аказваюць. Як вынiк, грамадзяне па-ранейшаму вымушаны хадзiць па iнстанцыях i збiраць увесь пакет неабходных дакументаў, хоць гэты абавязак ускладзены на адпаведныя дзяржаўныя органы.

У правераных раёнах Мiнскай вобласцi да гэтага часу адсутнiчае магчымасць запыту ў электронным выглядзе дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адмiнiстрацыйных працэдур.

Ёсць выпадкi парушэння парадку разгляду зваротаў грамадзян. У прыватнасцi, заяўнiкам не заўсёды накiроўваюцца пiсьмовыя адказы на iх заявы, парушаюцца тэрмiны iх разгляду. Нягледзячы на дзеючае ў краiне жорсткае патрабаванне, асобныя службовыя асобы на месцах iгнаруюць парадак i графiк прыёму грамадзян. Так, амаль гадзiну давялося патрацiць на тое, каб знайсцi старшыню Глiвiнскага сельвыканкама Барысаўскага раёна, якi ў гэты час павiнен быў весцi прыём грамадзян. У Слуцкiм райвыканкаме i падпарадкаваных арганiзацыях асобныя кiраўнiкi пачалi прымаць людзей са спазненнем, беспадстаўна перапынялi ход прыёму.

Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь паставiў задачу абагульнiць выяўленыя недахопы з мэтай кардынальнага паляпшэння стану спраў па выкананнi Дырэктывы № 2 у Мiнскай вобласцi. Кiраўнiцтву вобласцi будуць унесены прадстаўленнi аб пакараннi службовых асобаў, якiя дапусцiлi парушэннi.

Як падкрэслiў Уладзiмiр Макей, самае галоўнае патрабаванне Прэзiдэнта — чула ставiцца да праблем людзей. Важна перш за ўсё на месцах здымаць усе праблемы, што ўзнiкаюць у iх. Неабходна дзейнасць дзяржаўных органаў рабiць найбольш эфектыўнай, максiмальна зручнай для грамадзян.

Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта Беларусi прадоўжыць работу па кантролi за дакладным i сiстэмным выкананнем патрабаванняў Дырэктывы № 2, накiраванай на рэалiзацыю прынцыпу "дзяржава — для людзей".

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь правяла чарговы манiторынг ходу рэалiзацыi Дырэктывы № 2 "Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыi дзяржаўнага апарату" ў рэгiёнах. 23 снежня ажыццёўлена выбарачная праверка выканання Дырэктывы № 2 у Мiнскай вобласцi. За паўгоддзе былi маштабна правераны таксама Гродзенская i Вiцебская вобласцi, паведамiлi ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика