Кітай гатовы даць Беларусі крэдыт у $5,7 млрд
29.12.2009 12:00
—
Новости Общества
|
Кітай гатовы прадаставіць Беларусі крэдыт у $5,7 млрд. Пра гэта паведаміў 28 снежня на нарадзе ва ўрадзе намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Андрэй Кабякоў. «Кітайскія партнёры сёння прапануюць нам каля $5,7 млрд. крэдытных рэсурсаў, якія з’яўляюцца патэнцыяльнымі інвестыцыямі ў асноўны капітал, — сказаў віцэ‑прэм’ер. — Адпаведнае пагадненне падпісана на мінулым тыдні ў Кітаі». Кітайскім бокам папярэдне акцэптаваны 14 праектаў, з іх 3 — у транспартнай сферы, 8 — у галіне энергетыкі, 2 — у сферы тэлекамунікацый і 1 — па будаўніцтве комплексу да чэмпіянату свету па хакею 2014 года. «Хуткасць прыцягнення гэтых рэсурсаў залежыць толькі ад кемлівасці пазычальнікаў і гатоўнасці праектаў, — падкрэсліў Андрэй Кабякоў. — Недастаткова толькі прыцягнуць замежныя інвестыцыі — неабходна прыняць усе магчымыя меры для адлюстравання іх на балансе прадпрыемства. Толькі тады іх можна будзе разглядаць як інвестыцыі ў асноўным капітал». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кітай гатовы прадаставіць Беларусі крэдыт у $5,7 млрд. Пра гэта паведаміў 28 снежня на нарадзе ва ўрадзе намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Андрэй...
|
|