Франак Вячорка — зноў у шпіталі. 21.by

Франак Вячорка — зноў у шпіталі

29.12.2009 16:42 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Франка Вячорку паклалі ў мазырскі шпіталь з дыягназам «кароста».

Ён і яшчэ пяцёра салдат пасля выпіскі з інфекцыйнага аддзялення мазырскага шпіталя, дзе яны знаходзіліся з‑за захворвання на грып, скардзіліся на болькі на скуры.

Фельчарка шпіталя і камандаванне дакаралі хлопцаў, што тыя папросту хочуць зноў трапіць у шпіталь. Яны казалі, што гэта ўсяго толькі рэакцыя на антыбіётыкі, якія ім давалі ў шпіталі. Але сёння лабараторна пацвердзілася, што салдаты хворыя на каросту.

Такім чынам, за месяц камандаванне дапусціла ўжо другую эпідэмію ў мазырскай вайсковай частцы.

Раней некалькім салдатам, якія захварэлі на грып, казалі, што яны папросту прастудзіліся і арганізм сам справіцца з хваробай. Праз некалькі дзён у шпіталь трапіў амаль увесь асабовы склад часткі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Франка Вячорку паклалі ў мазырскі шпіталь з дыягназам «кароста».Ён і яшчэ пяцёра салдат пасля выпіскі з інфекцыйнага аддзялення мазырскага шпіталя, дзе яны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика