Духоўныя лідэры Ірана заклікаюць пакараць смерцю лідэраў апазіцыі. 21.by

Духоўныя лідэры Ірана заклікаюць пакараць смерцю лідэраў апазіцыі

30.12.2009 10:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лідэры іранскай апазіцыі «заслугоўваюць смяротнага пакарання». Пра гэта заявілі прадстаўнікі духоўнага лідэра Ісламскай Рэспублікі Іран аяталы Алі Хаменеі.

У аўторак працягваліся акцыі пратэсту апазіцыі, пацверджанні пра якія ёсць толькі на інтэрнэт‑сайтах. У мінулыя выхадныя на вуліцах Тэгерана ахвярамі сутыкненняў сталі, сама мала, восем чалавек. Каля 20 галоўных апазіцыянераў затрыманыя разам з некалькімі сотнямі ўдзельнікаў акцый.

Маніфестацыі з патрабаваннем вызваліць арыштаваных прайшлі ў розных краінах Еўропы.

«Мы звяртаемся сёння да Францыі, да Еўрасаюзу, да ўсяго свету, — кажа адзін з дэманстрантаў у цэнтры Парыжа, — не падтрымлівайце гэты рэжым, які на самай справе забівае на вуліцах свой уласны народ, бяззбройных людзей, якія ўсяго толькі хочуць свабоды і дэмакратыі ў сваёй краіне».

У адказ на пратэсты на вуліцы іранскіх гарадоў выйшлі тысячы маніфестантаў ў падтрымку ўрада і прэзідэнта Махмуда Ахмадзінежада. Дэманстрацыі шырока трансляваліся дзяржаўнымі тэлеканаламі Ірана.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэры іранскай апазіцыі «заслугоўваюць смяротнага пакарання». Пра гэта заявілі прадстаўнікі духоўнага лідэра Ісламскай Рэспублікі Іран аяталы Алі Хаменеі.У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика