Краіна ў снежным палоне
30.12.2009 18:56
—
Новости Общества
|
2010 год аб'яўлены Годам якасці Пра гэта заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі для цэнтральных і рэгіянальных СМІ. Сустрэча праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы, прычым, у новым фармаце. Сталіцу з абласнымі студыямі звязаў адмысловы тэлемост. І кожны журналіст мог задаць любое пытанне. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з крызісу мы павінны выйсці моцнымі, з якаснай прадукцыяй. Беларусі неабходна хутка аднавіцца, забяспечыць тэмпы дакрызіснага росту і дабрабыт людзей. Краіна ў снежным палоне Надвор'е – як і належыць зімоваму. Вось толькі праблемаў з-за яго шмат. Па прычыне наліпання снегу электрычнасці пазбавіліся больш за 600 населеных пунктаў Беларусі. Асабліва пацярпелі Брэсцкая, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская вобласці. Міншчыну, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі, «пранясло». Не было і рэзкага ўсплёску дарожных аварый. Іх у рэгіёне зарэгістравалі 7. На шчасце, без ахвяраў.
Супрацоўнікі абласнога ўпраўлення МНС папярэджваюць аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі падчас навагодніх святкаванняў Выратавальнікі зараз працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Кантралююць установы, дзе арганізаваны мерапрыемствы, і парадак рэалізацыі піратэхнічных вырабаў. Асобна звяртаюцца спецыялісты да жыхароў прыватнага сектара. Як паказвае статыстыка, менавіта там здараецца да 80% надзвычайных сітуацый. «Сачыце за градусам», электраправодкай, не паліце, правярайце спраўнасць ацяпляльных сістэмаў.Свята – святам, а ўважлівасць і асцярожнасць лішні раз не перашкодзяць.
Фінскія эколагі і маладзечанскія камунальнікі будуць рэалізоўваць сумесны праект па ачыстцы сцёкавых вод Замежныя спецыялісты прыязджалі на Маладзечанскі водаканал і знаёміліся з існуючай сістэмай фільтрацыі вады. Інтарэс да «нашых» сцёкаў у фінаў невыпадковая. Справа ў тым, што ў Скандынавіі зараз ажыццяўляюць праграму па ачыстцы Балтыйскага мора. І вучоных цікавяць усе лакальныя крыніцы паступлення «аш два о». Фінскія вучоныя і маладзечанскія камунальнікі дамовіліся, што ачышчаць ваду ад фасфатаў будуць з дапамогай спецыяльнага рэагента. Яго пастаўляць будуць з замяжы. А потым наладзяць вытворчасць і ў Беларусі. Спецыяльнае абсталяванне зманціруюць напачатку новага года.
Маладзечанскаму лясгасу – 70 гадоў Сёлета прадпрыемства на мадэрнізацыю накіравала 800 мільёнаў рублёў. Нарыхтоўваць сыравіну стала лягчэй, прасцей, ды і часу – эканомія. Што, натуральна, адбіваецца на вытворчых паказчыках. Наступны этап – абнаўленне перапрацоўчага цэху. На «усю» ён запрацуе ўжо ў наступным годзе. Драўніну будуць рэалізоўваць за мяжой. А там да «маладзечанскай прадукцыі» ёсць цікавасць. Дапаможнае аддзяленне для дзяцей-інвалідаў Валожынскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання пашырае магчымасці Хутка тут будзе створаны цэлы комплекс, дзе малыя з асаблівасцямі развіцця будуць атрымоўваць самую розную дапамогу. Сёння ў аддзяленні – 20 чалавек. Працуе 7 гурткоў, дзе кожны можа знайсці сабе занятак па душы. Не забываюцца і на бацькоў — існуе група самадапамогі. Усяго на Валожыншчыне 90 сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
У Маладзечне пасля рэканструкцыі адкрылі аўтавакзал Гэта «пераднавагодні падарунак» жыхарам і гасцям горада. І першы аб'ект, здадзены да «Дажынак» — рэспубліканскі аграфэст пройдзе ў райцэнтры ў 2011 годзе. Вакзал закрылі на рамонт летась. Усе работы выконвалі раённыя падрадчыкі. На аднаўленне пайшло больш за 3 мільярды рублёў. Аднак, паводле спецыялістаў, вынік таго «каштуе». Аўтавакзал зрабілі сучасным па форме, і самае галоўнае — па зместу. Усяго на Міншчыне больш за 20 аўтавакзалаў. Штогод на іх рамонт і рэканструкцыю ідзе да 5 мільярдаў рублёў. Адметна, што вакзалы – гэта ўжо не проста «адправачныя пункты». Гэта аб'екты, якія ўключаюць у сябе гандлёвыя кропкі, кафэ, цырульні. Словам, увесь «набор» паслуг!
Выставу елачных цацак і віншавальных паштовак мінулага стагоддзя адкрылі ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі Асаблівы сюжэт, асаблівы настрой, подых дзяцінства дораць 150 незвычайных экспанатаў. Тут і пацеркі, і цацачныя ледзяшы, і лялечныя Дзядулі Марозы са Снягуркамі... Вырабы хоць і фабрычныя, але ў кожнага – свой характар і вобраз. Цёплы вобраз. Выстава будзе працаваць на працягу ўсіх школьных вакацый. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2010 год аб'яўлены Годам якасціПра гэта заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі для цэнтральных і рэгіянальных СМІ.Сустрэча праходзіла ў...
|
|