У плынi мрояў. 21.by

У плынi мрояў

31.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Добрае словаяк лепшае свята

Слова можа даць надзею, зрабiць моцным.Яно можа сагрэць дабрынёй ды i проста стварыць настрой. Наўрад цi знойдзецца чалавек, якi не адчуў аднойчы славутую сiлу слова. І гэта адна з самых вялiкiх таямнiц iснавання, бо з бiблейскiх часоўвядома, што слова, якое было спачатку,шмат тысячагоддзяў таму ўтварыла жыццё. I адкрыла сэнс рэчаў чалавецтву — кожнаму з народаў у нейкай адмысловай сугучнасцi. Не дзiўна, што ў нейкiя самыя важныя моманты кожнаму чалавеку бываюць патрэбныя словы яго родных людзей, сказаныя так, як могуць толькi яны. Тыя словы, якiя прыходзiлi ў сям'ю ад папярэднiх пакаленняў.

Яны яднаюць нас i зараз — важна тое, што вялiкая частка жыхароў Беларусi ўсведамляе гэта. Роўна год таму "Звязда" прапанавала сваiм чытачам засведчыць любоў да роднай зямлi канкрэтным дзеяннем: размаўляць па-беларуску. I шмат герояў нашых публiкацый 2009 года ўласным прыкладам сцвярджалi, што родныя словы гучаць натуральна i прыгожа.

Не выключэнне i нашы сённяшнiя героi. Iх злучыла любоў да роднай зямлi, а на роднай мове яны сказалi адно аднаму самыя чароўныя словы кахання, з якiмi кожны дзень становiцца святам.

1. Мроя панначкi

Не, гэта быў не баль. Звычайная сяброўская вечарынка — прыемная кампанiя, цёплая размова. "Але чаму б i не баль?.." — не пагадзi-лася панначка Iна. Бо вочы яе спынiлiся, а сэрца затрымцела. Звычайны пакойчык раптам рассунуўся да памераў вялiкай залы, дзе кружыцца б i спяваць. Але на вачах у кампанii адбывалася нешта абсалютна супрацьлеглае: рэзкiя погляды ды колкiя слоўцы ляцелi ад яе ў бок светлавалосага хлопца, якога яна ўбачыла першы раз. I зачапiла яго з-за нейкай дзiўнай крыўды.

Iна пайшла ў госцi з сяброўкай Юляй, шыкоўнай бландзiнкай. Колькi яны нi сябравалi, заўсёды ўся мужчынская ўвага была скiраваная на лёгкую, смяшлiвую Юлю. I незразумела: чаму разважлiвых дзяўчат, якiя нечым цiкавяцца, абыходзяць увагай? Вось i Сяргей... I пакуль ён паглядаў на сяброўку, Iна звярнула ўвагу на яго: старалася падчапiць, нешта яму сказаць, пажартаваць. Ён спачатку цярпеў, а пасля пачаў ёй адказваць. Напэўна, так, на мяжы флiрту i завязалася iх першая размова. I адразу ж пачалi разумець адно аднаго з паўпогляду цi з паўслоўца. Тым больш што размаўлялi яны на адной мове: па-беларуску. I высветлiлася, што хадзiлi яны ўжо доўга па адных шляхах, жылi аднымi iнтарэсамi, але не перасякалiся i нiчога не ведалi адно пра аднаго. I каб не гэтая кампанiя, то, магчыма, так i не сустрэлiся б. З вечарыны ў Арцёма ў iх пачалося прыцягненне адно да аднаго. Выявiлася, што яны аднолькава любяць падарожжы...

I ўсё магло б скончыцца, калi ўсе разышлiся па дамах. Але напрыканцы вечарыны дамовiлiся сабрацца ўсёй кампанiяй i паехаць у вандроўку — на прыроду, з намётамi. Ранкам на месцы сустрэчы былi ўсяго чатыры чалавекi з васьмi. Iна, яе сяброўка з братам. I Сяргей.

Дзень пачаўся ўдала — спачатку было вельмi горача. А ўначы пачалася навальнiца. Гэта злучыла яшчэ больш. Яны сядзелi ў намёце, было нiякавата, i высветлiлася, што гэтая задзiрыстая, энергiчная дзяўчына насамрэч вельмi баiцца маланкi. Ад жаху ратавалi словы. Грымеў гром, а яны заглушалi яго вершамi! Па чарзе — адно аднаму чыталi. Выявiлася, што яна ведае шмат вершаў, якiя ведае ён. Iне падабаюцца лiрычныя "Трыялеты" Багдановiча, i ў той момант яна, адчуўшы моцнае плячо, смела вымаўляла:

Падымi ў гару сваё вока,

I ты будзеш зноў як дзiця.

I адрынуць далёка-далёка

Ўсе турботы зямнога жыцця...

2. Мроя беларускі

Словы беларускiх вершаў у сэрцы дзяўчынкi сталi гучаць песняй, калi яна задумалася пра тое, што не выпадкова прыйшла ў жыццё ў гэтай сям'i i ў адной канкрэтнай кропцы вялiкага зямнога шара, у гэтай краiне. Аднойчы Iна пачула, як файна гучыць беларуская мова, i пачала размаўляць па-беларуску свядома з 10-га класа школы. Дагэтуль, як i ўсе, размаўляла на трасянцы. Хоць вучылася ў вясковай беларускай школе. Але ў iх вёсцы Янавiчы, што ў Клецкiм раёне, амаль усе размаўлялi мовай мяшанай, нават настаўнiкi. I ў сям'i дзяўчыны размаўлялi больш па-руску. Бабуля яе ў школе выкладала рускую мову, перадала яе дачцэ, Iнiнай мацi. Хiба што ад дзядулi, таксама настаўнiка, чулi ўнучкi беларускiя казкi.

У рэальную казку — беларускую гiсторыю — Iна трапiла, калi перачытала Караткевiча, якi стаў яе любiмым пiсьменнiкам. I так глыбока прыняла яго словы пра родны край, што вырашыла пакiнуць сваю мару пра медыцыну. Стала рыхтавацца да паступлення на фiлалагiчны факультэт у педунiверсiтэт, абраўшы спецыяльнасць з дзвюма мовамi: англiйскай i беларускай.

Няўрымслiвая i апантаная, яна ва ўнiверсiтэце стала праводзiць сустрэчы з пiсьменнiкамi. А на 4-м курсе Iна пачала весцi моладзевы дыскусiйны клуб па-беларуску. Нельга сказаць, што гэта давалася проста: амаль усе ва ўнiверсiтэце гаварылi па-руску. За iмi часам i яна пераходзiла, але сяброўкi яе тут жа спынялi: "У цябе настолькi ненатуральна атрымлiваецца, бо абсалютна беларускае вымаўленне". Хацелася пераканацца, i аднойчы Iна запiсала на касету сябе, як чытае па-руску... Усё стала на свае месцы: трэба быць сабой у любых абставiнах.

— Я прытрымлiваюся такой пазiцыi: калi я жыву ў Беларусi, то павiнна размаўляць па-беларуску, — гаворыць Iна . — Пасля ўнiверсiтэта я працавала ў Клецкай школе — выкладала англiйскую мову, але па-беларуску. Спачатку вучнi абуралiся, iм было складана, i мне самой было складана. Ва ўнiверсiтэце нас нiхто не вучыў выкладаць англiйскую па-беларуску. Даводзiлася шукаць адпаведнiкi, тэрмiналогiю беларускую. Увогуле, у мяне няма такога, што я звычайна размаўляю па-беларуску, а ў краме, напрыклад, пераходжу на рускую.

У Клецку гэтую дзяўчыну ўжо ведалi, i кожны раз людзi шчыра iмкнулiся зразумець, чаго ж яна просiць. Напрыклад, што значыць: "Дайце паўкiло разынак"? Яна цярплiва загадвала наступную шараду: "Калi вiнаград пасушыць, то атрымлiваюцца разынкi." Замест простага перакладу яна падкiдвала простыя тлумачэннi: "асадка" — тое, чым пiшуць. Людзi паступова прызвычаiлiся i з цiкавасцю пачыналi з ёй размаўляць, каб адчуць: што за чалавек так гаворыць? У тым жа Мiнску больш складана, i на кiрмаш яна звычайна iдзе да тых гандляроў, якiя ветлiва размаўлялi ў мiнулыя разы. Бо часам здараецца "моўны экстрым". Iна лiчыць, што некаторыя людзi не столькi на яе злуюцца, колькi на самiх сябе — што так не могуць.

— У нашым грамадстве няпроста жыць з беларускай мовай. Але мне яна не прыносiла непрыемнасцяў, а дапамагала жыць. У беларускамоўных людзей бываюць свае "бонусы". Беларускай мовай карыстаюцца больш людзi адукаваныя. У мяне з-за мовы пашыраецца кола знаёмых — запрашаюць на нейкiя сустрэчы, кантактую з iншымi людзьмi. Вось жа ў транспарце, калi размаўляла па тэлефоне, колькi разоў камплiменты чула: "Як хораша вы гаворыце па-беларуску!" Казала ў адказ: "I вы таксама можаце". На што людзi пачыналi распавядаць пра свае праблемы i надзеi. А часам карысталася беларускай мовай наўмысна: каб звярнуць на сябе ўвагу. Напрыклад, каго-небудзь з хлапцоў...

3. Мроя экстрэмалаў

Сяргей адчуў, што Iна не гуляе ў словы — яны ў яе натуральныя i шчырыя. Гэта разумееш адразу, асаблiва калi сам прыйшоў да беларускай мовы даўно, у той час, калi з беларускай мовай у грамадстве было больш складана. Ён нават сваю дыпломную працу па эканомiцы пiсаў па-беларуску. З таго часу яна застаецца ў жыццi i прафесii — ён працуе галоўным бухгалтарам i вядзе ўсю бухгалтэрыю па-беларуску!

I для яго гэта было натуральна. Матуля-настаўнiца выкладала гiсторыю. Яна гаварыла на лiтаратурнай беларускай мове. У iх хаце вялiкая бiблiятэка беларускiх кнiг. I касетаў з запiсамi беларускiх гуртоў — першых, вырабленых яшчэ саматужным чынам. Аднак жа вось як бывае: малодшы брат Сяргея гаворыць па-руску. I калi Сяргей i Iна чарговы раз набываюць нешта беларускае, падсмейваецца: "Купляйце беларускае!.." Што зробiш: поколькi закаханыя карыстаюцца адной мовай, то iм падабаецца адно i тое ж: канцэрты, кнiгi.

Сяргей — аматар футбола. Iна таксама ўцягнулася, але падчас матчаў ёй цiкава назiраць за тым, як ён выказвае свае эмоцыi. Не так, як усе — таму што па-беларуску. Калi трэба выкiнуць энергiю, ён крычыць: "Якога лiха!...". Так лiшнi раз i падумаеш: якая цудоўная наша мова, без усялякiх экстрэмальна-непрыемных словаў.

Экстрым на сваю галаву яны знаходзяць самi. Пасля паэтычных чытанняў пад грымоты з маланкамi iм спадабалася падарожнiчаць разам. Ездзiлi разам на Нёман. Спачатку спецыяльна рушылi ўдваiх, каб выбраць месца, куды можна прыйсцi з вучнямi Iны. Потым атрымалася ўдалая вандроўка — дзецi i цяпер узгадваюць былую настаўнiцу добрым словам.

— Некаторыя людзi ўсё жыццё жывуць дзеля таго, каб зрабiць рамонт, набыць шафу, памяняць падлогу, а ў нас прыярытэт такi: калi ёсць нейкiя грошы, лепш з'ездзiм куды-небудзь.

Мiнулым летам яны вырашылi паехаць у Карпаты, у вёску Крыварыўня, што на мяжы Украіны з Румынiяй, там найвышэйшыя горы. Гэта вёска-музей, дзе можна пабачыць гуцульскiя абрады, суаднесцi iх з беларускай культурай. Аднак калi выбралiся, там была жудасная паводка, рака разлiлася, шмат населеных пунктаў было разбурана. Беларускiя турысты прыехалi адразу пасля бедства. Усё страшнае, у прынцыпе, мiнула. Аднак галоўным было — знайсцi месца, дзе жыць. Трэба было прайсцi праз рэчку Чорны Чарамош. I ўсё б нiчога... Але пасля паводкi засталася толькi частка моста, далей была лесвiца, за ёй проста накiдалi камянёў. Так i пералазiлi праз раку — у цемры... Пасля ехалi ўздоўж ракi на машыне — дык адна вузкая паласа засталася ад дарогi, здавалася, пойдзе кола трошкi ўбок, а там бездань... Другiм разам Iна туды ехала смялей, але дарогу так i не аднавiлi да гэтай пары. Аднак паглядзець усё адно было што: яны, у адрозненне ад звычайных турыстаў, якiя хочуць пагрэцца на сонейку i разняволiцца, выбiраюць складаныя шляхi. У гэтым ёсць асаблiвая рамантыка. Як у Роберта Бёрнса. Сёлета перад вандроўкай у горы яны разам зрабiлi пераклад яго верша "Маё сэрца ў гарах". Iна не ўмее рыфмаваць радкi, але зрабiла падрадковы пераклад з англiйскай мовы, якую не ведае Сяргей, ён зрабiў вершаваны пераклад на беларускую. Цяпер у iх ёсць супольны набытак — верш.

4. Мроя закаханых

— У нас шмат любiмых паэтаў, — кажа Iна. — Цяпер я чытаю вершы Караткевiча. Падабаецца нам Сыс. I яшчэ Уладзiмiр Дубоўка — яго мы вельмi любiм чытаць разам. Сяргей кажа: "Як трэба было ведаць беларускую мову, каб перакласцi Шэкспiра ў той час, калi яго ўласнае жыццё было пад пагрозай". Нам цiкава, як гучаць замежнiкi па-беларуску.

Iна лiчыць, што Сяргей ведае мову значна лепш, чым яна. Ён дапамагае авалодваць новымi словамi, удасканальвацца ў мове. I робiць гэта заўсёды з гумарам. Неяк яна сказала: "Цягнуць жарабя". Замест "жэрабя". Ён пасмяяўся: "Цягнулi жарабя, а выцягнулi каня..."

Ёсць у яе словы, якiя засталiся ад матулi. У свядомасцi дзяўчыны засталося, што "вяршкi" — гэта смятана. Таму i магла спытаць: "Будзеш слiўкi?" Ён адвучваў: "I слiўкi, i вiшанькi, i чарэшнi..." Сваёй каханай Сяргей падараваў кнiгу "Наша страва". А бывае, што Iна прыходзiць дадому пазней, i яе ўжо чакае гарбата, у калiдоры i на кухнi гараць свечкi, гучыць песня "Арыстакратка кахання". А яшчэ ён прысвячае ёй свае вершы.

— Я не магу зразумець сваю сяброўку, якая выйшла замуж у Германiю, — разважае Iна. — Для iх мова зносiнаў — англiйская, хоць яго родная арабская, а ў яе — фактычна руская. На якой мове будзе гаварыць iх дзiця? Я, напрыклад, хоць i вучыла англiйскую, усё адно не магу дакладна перадаць усе свае пачуццi так, як на роднай мове. У нас ёсць прыклад знаёмых, якiя карыстаюцца беларускай мовай у сям'i, i для iх дзяцей гэта сапраўды родная мова, бо на ёй былi iх першыя словы: "татачка" i "матулька". Гэта так хораша гучыць! Я разумею, што сям'ю трэба ствараць з чалавекам, якi родны табе па душы, адчувае твае нават патаемныя думкi. Я заўсёды думала, што мой першы моўны цэнтр — рускi. Аднойчы Сяргей сказаў: "Не, напэўна. Бо калi ты размаўляеш у сне, то словы гучаць па-беларуску..."

Ларыса ЦIМОШЫК.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добрае словаяк лепшае свята Слова можа даць надзею, зрабiць моцным.Яно можа сагрэць дабрынёй ды i проста стварыць настрой. Наўрад цi знойдзецца чалавек, якi не адчуў аднойчы славутую сiлу слова. І гэта адна з самых вялiкiх таямнiц iснавання, бо з бiблейскiх часоўвядома, што слова, якое было спачатку,шмат тысячагоддзяў таму ўтварыла жыццё. I адкрыла сэнс рэчаў чалавецтву — кожнаму з народаў у нейкай адмысловай сугучнасцi.
 
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА

Яндекс.Метрика