Эксперт: Чакаць значнага ператоку рублёвых дэпазітаў у валютныя ў 2010 годзе не варта
03.01.2010 13:40
—
Новости Общества
|
Такую думку выказала аналітык Кацярына Смірнова. «Я не чакаю сур’ёзных скачкоў курсу беларускага рубля ў кошыку валют», — адзначыла эксперт. Паводле яе слоў, «пры адсутнасці дэвальвацыйных працэсаў не трэба чакаць і сур’ёзнага ператоку рублёвых дэпазітаў у валютныя: хто захоўваў грошы ў рублях, будзе і далей гэта рабіць». Што датычыцца актыўнасці насельніцтва зберагаць грошы ў банках, то, паводле слоў аналітыка, усё будзе залежаць ад рэальных даходаў. Калі апраўдаюцца аптымістычныя прагнозы ўрада (сярэдняя зарплата да канца 2010 года ў 1,5 млн. рублёў.), то трэба чакаць значнага росту аб’ёму дэпазітаў, адзначыла Смірнова. «Хаця, на мой погляд, больш рэальна чакаць нязначнага росту даходаў насельніцтва», — дадала яна. Паводле слоў эксперта, «хацелася б чакаць ад банкаў цікавых прапаноў для ўкладчыкаў, якія размяшчаюць дэпазіты з года ў год». Смірнова пераканана, што правільная практыка, «калі банкі для пастаянных укладчыкаў пры перазаключэнні дагавораў прапаноўваюць стаўкі па дэпазітах на больш прывабных умовах у параўнанні з дзейнымі». Такі падыход, лічыць аналітык, будзе садзейнічаць павышэнню канкурэнцыі на рынку. На рынку крэдытавання ў 2010 годзе варта чакаць усплёску актыўнасці, асабліва попыту на спажывецкія крэдыты, які з’явіўся ўжо ў канцы 2009 года, прагназуе Смірнова. Банкі, паводле яе слоў, таксама зацікаўлены павялічваць крэдытныя партфелі і крэдытаваць насельніцтва. Што ж да крэдытаў на нерухомасць, то тут асаблівых зменаў не прадбачыцца, мяркуе аналітык: «Сітуацыя будзе залежаць ад развіцця самога рынку нерухомасці». Памеры працэнтных ставак па дэпазітах і крэдытах будуць зніжацца ў сувязі з палітыкай, якая праводзіцца Нацбанкам, прагназуе эксперт. «Ужо ў першым квартале новага года стаўкі па рублёвых дэпазітах могуць упасці на 2%. Што датычыць крэдытаў, то і тут у першыя месяцы можна чакаць зніжэння ставак», — гаворыць Кацярына Смірнова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку выказала аналітык Кацярына Смірнова. |
|