Белнафтахім: Пастаўкі нафты з Расіі ў Беларусь не спыняліся
04.01.2010 10:34
—
Новости Общества
|
Канцэрн «Белнафтахім», які аб"ядноўвае айчынныя прадпрыемствы нафтавай галіны, у панядзелак абверг паведамленні пра спыненне паставак нафты з Расіі на нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) Беларусі. «Інфармацыя (пра спыненне паставак) не адпавядае рэчаіснасці, нафта паступае ў Беларусь і для транзіту, і для перапрацоўкі», — заявіла РІА «Навіны» прэс‑сакратар «Белнафтахіма» Марына Касцючэнка. Паводле яе словаў, складанасці ў перамовах наконт пагаднення паміж Расіяй і Беларуссю пра гандаль нафтай у 2010 годзе не паўплывалі на працу беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў. «Усе нафтаперапрацоўчыя заводы працуюць у ранейшым рэжыме», — сказала прэс‑сакратар. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Інфармацыя пра спыненне паставак не адпавядае рэчаіснасці, нафта паступае і для транзіту, і для перапрацоўкі», — заявіла прэс‑сакратар «Белнафтахіма» Марына Касцючэнка.
|
|