Нацбанк выпусціў прамавугольную манету «І. Хруцкі». 21.by

Нацбанк выпусціў прамавугольную манету «І. Хруцкі»

04.01.2010 11:38 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 5 студзеня 2010 г. уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету «I.Хруцкi» намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г.


Манета мае прамавугольную форму памерам 40,00 х 28,00 мм. З пярэдняга i адваротнага бакоў манеты — выступаючы кант па перыметры прамавугольнiка. Бакавая паверхня манеты без насечкi.

На пярэднiм баку манеты размешчаны: у цэнтры — фрагмент карцiны беларускага мастака Iвана Хруцкага «Партрэт невядомай»; злева ўнiзе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, вакол яе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, пад iм — год чаканкi, злева — фiрменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы, справа — проба сплаву; справа ў нiжняй частцы манеты — намiнал: 20 РУБЛЁЎ.

На адваротным баку манеты размешчаны: злева — рэльефнае адлюстраванне фрагмента аўтапартрэта мастака, пад iм аўтарскi подпiс: «И.Хруцкiй» i гады яго жыцця 1810—1885; справа — фрагмент карцiны «Кветкi i садавiна», пад ёй — адлюстраванне палiтры i пэндзляў.

Манета адчаканена на АТ «Манетны двор Польшчы» якасцю «брыльянт‑анцыркулейтэд» з прымяненнем метаду тампадрукавання. Тыраж манеты — 4000 штук.

Памятная манета, што ўводзiцца ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 5 студзеня 2010 г. уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету «I.Хруцкi» намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г.Манета...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика