Расійска-беларуская нафтавая вайна выклікала рост цэнаў на біржах
04.01.2010 12:12
—
Новости Общества
|
Пра гэта паведамляе агенцтва Франс Прэс са спасылкай на заходніх аналітыкаў. 3 студзеня цана на нафту на біржы ў Нью‑Ёрку NYMEХ (New York Merchantile Exchange) у ходзе першай гандлёвай сесіі 2010 пераадолела адзнаку 80 даляраў за барэль. Кошт лютаўскіх ф’ючэрсаў на амерыканскую лёгкую нафту маркі Light Sweet Crude Oil падчас таргоў павысіўся на 0,78 даляра — да 80,14 даляра за барэль. Кошт лютаўскіх ф’ючэрсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent Crude Oil на лонданскай біржы IСE (InterContinental Exchange Futures) у ходзе таргоў павысілася на 0,67 даляра — да 78,60 даляра за барэль. Эксперты звязваюць рост коштаў з інфармацыяй пра спыненне паставак расійскай нафты ў Беларусь. Разам з тым 4 cтудзеня канцэрн «Белнафтахім» абвергнуў інфармацыю зацвярджэння аб спыненні пастаўкі нафты на беларускія НПЗ. «Нафта з Расеі паступае, прадпрыемствы працуюць у звычайным рэжыме», ‑‑ заявіла прэс‑сакратар канцэрна Марына Касцючэнка. Як паведамлялася раней, Беларусь і Расея так і не змаглі падпісаць пагаднення аб умовах пастаўкі нафты ў запланаваны тэрмін, 30‑31 снежня. Расія абвясціла аб рашэнні пастаўляць нафту ў Беларусь з 1 студзеня 2010 года, у тым ліку ў цану 100% стандартнай экспартнай пошліны. У 2009 годзе ў цану ўваходзіла спецпошліна ў памеры 35,6% стандартнай экспартнай пошліны. У адказ ўрад Беларусі заявіў пра беспрэцэдэнтны ціск з боку Расеі на перамовах аб пастаўках нафты. Пры гэтым абодва бакі выказалі гатоўнасць працягваць дыялог. Перамовы павінны працягнуцца 4 студзеня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведамляе агенцтва Франс Прэс са спасылкай на заходніх аналітыкаў.
|
|