«Шчасце жыць» — Мінюст зарэгістраваў новыя грамадскія аб’яднанні. 21.by

«Шчасце жыць» — Мінюст зарэгістраваў новыя грамадскія аб’яднанні

04.01.2010 14:49 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства юстыцыі Беларусі выдала пасведчанні аб рэгістрацыі новых грамадскіх аб’яднанняў.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце Мінюста, зарэгістравана маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя карфбола», дзейнасць якога накіравана на папулярызацыю ў Беларусі карфбола — змешанай каманднай гульні, падобнай да баскетбола.

Пачало таксама дзейнічаць міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Саюз майстроў міратворцаў «Святло», закліканае развіваць і папулярызаваць міратворчасць у выяўленчым мастацтве, дэкаратыўна‑прыкладным мастацтве і народных промыслах, распаўсюджваць ідэі міру і ненасілля ва ўсіх сферах мастацтва.

Створана міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Цэнтр вывучэння сучаснай рэлігійнасці», мэтай якога з’яўляецца навукова‑даследчая дзейнасць пра вывучэнні канфесійнай прасторы Беларусі і іншых краін, канфесійных і пазаканфесійных форм сучаснай рэлігійнасці, свабоды сумлення і веравызнання.

Акрамя таго, Мінюстам зарэгістравана рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Сацыяльная маладзёжная ініцыятыва». Яно заклікана садзейнічаць інавацыйнаму, сацыяльнаму, культурнаму, духоўнаму і фізічнаму развіццю беларускай моладзі, яе патрыятычнаму выхаванню, захаванню і ўмацаванню маральных правіл сям’і і грамадства, прапагандзе здаровага ладу жыцця.

Зарэгістраваны таксама грамадскае аб’яднанне «Свет шчаслівай сям’і», дзейнасць якога накіравана на прапаганду і фармаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, і міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Шчасце жыць», мэтай якога з’яўляецца дапамога хворым на хранічны міелалейкоз.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства юстыцыі Беларусі выдала пасведчанні аб рэгістрацыі новых грамадскіх аб’яднанняў.Як паведамляецца на афіцыйным сайце Мінюста, зарэгістравана...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика