Газеце «Нясвіжскі час» адмовілі ў распаўсюдзе праз кіёскі
04.01.2010 16:54
—
Новости Общества
|
У лісце ад 28 снежня начальнік Нясвіжскага аддзялення «Мінаблсаюздруку» Таццяна Навоша паведаміла, што заключэнне дамовы з выданнем «немэтазгоднае», бо гандлёвая сетка Нясвіжскага аддзялення «прапануе насельніцтву звыш 430 найменняў друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку і раённыя выданні». «Нам вельмі дзіўна чуць пра немэтазгоднасць супрацоўніцтва з намі. Па маіх звестках, «Нясвіжскі час« уваходзіў у тройку найбольш прадаваных у кіёсках Нясвіжа газет, — сказаў службе маніторынгу БАЖ дырэктар прадпрыемства «ИнтексПресс‑Регион» Аляксей Белы. — У 2009 г. у дзяржаўную сістэму распаўсюду вярнулі нашу газету «Ганцавіцкі час», і мы спадзяваліся, што і «Нясвіжскі час« чакаюць добрыя навіны. На жаль, гэтага не адбылося». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лісце ад 28 снежня начальнік Нясвіжскага аддзялення «Мінаблсаюздруку» Таццяна Навоша паведаміла, што заключэнне дамовы з выданнем «немэтазгоднае», бо гандлёвая...
|
|