Святы на Міншчыне прайшлі весела і без асаблівых здарэнняў. 21.by

Святы на Міншчыне прайшлі весела і без асаблівых здарэнняў

05.01.2010 10:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За парадкам на навагодніх гуляннях сачылі больш за тысячу супрацоўнікаў міністэрства ўнутраных спраў. Паводле міліцэйскай статыстыкі, злачынстваў на святы, зафіксавана значна менш, чым у буднія дні.

На фото: Дети

Адносна спакойна было і на дарогах вобласці. За выхадныя – 9 аварый. На жаль, 3 чалавекі загінулі і 10 паранены. Большая колькасць ДТЗ прыпала на 31 снежня. А вось самым спакойным днем можна лічыць 3 студзеня. У нядзелю на магістралях вобласці не зафіксавана ніводнага ДТЗ.


За першыя тры дні новага года толькі ў сталічным рэгіене – 17 пажараў

У агні загінулі сямера людзей. У асноўным гарэлі жылыя будынкі. Галоўныя прычыны надзвычайных здарэнняў – парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога абсталявання і неасцярожнасць пры абыходжанні з агнем.


Беларусь зноў у палоне арктыкі

Уначы слупок тэрмометра паказваў мінус 19-24. Не цяплей і ўдзень. Як мінімум двое сутак камунальнікі і аператыўныя службы будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Дарожнікі працягваюць апрацоўку магістраляў супрацьгалаледнымі сродкамі. Праўда кіроўцам ад гэтага не лягчэй. Пры «жорсткім мінусе» нават соль і пясок неэфектыўныя. Таму галоўная парада аўтаінспектараў вазіцелям – пакінуць жалезнага каня дома.


Буйныя энергетычныя праекты рэалізуюць ў Нясвіжскім раене

З дапамогай нямецкага капіталу тут узводзяць два біягазавых комплекса. Устаноўка магутнасцю два мегаваты селета будзе забяспечваць таннай электрычнасцю і цяплом агракамбінат «Сноў». З заходнімі бізнесменамі ўжо стварылі сумеснае прадпрыемства. Абавязак сельгасвытворцаў – бесперабойна забяспечваць комплекс сыравінай. У адказ аграрыі атрымаюць электрычнасць і цяпло танней. Прыкладна на трыццаць працэнтаў.


На Міншчыне будуць рыхтаваць спецыялістаў па ахове працы і вытворчай бяспецы

Адмысловыя навучальныя цэнтры з’явяцца ў Слуцку, Нясвіжы, Маладзечне і Салігорску. Селета тут змогуць павысіць кваліфікацыю працаўнікі будаўнічай, прамысловай і сельскагаспадарчай галінаў. Толькі ў Барысаўскім цэнтры летась іспыты па ахове працы вытрымалі звыш 300 слухачоў. У асноўным – гэта спецыялісты вытворчых прадпрымстваў раена. Падрыхтоўку па спецпраграме тут прайшлі і каля сотні аграрных кадраў раена. Дарэчы, вяскоўцы маюць магчымасць навучацца па ільготных тарыфах.


Дапаможнае аддзяленне для дзяцей-інвалідаў Валожынскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання пашырае магчымасці

Хутка тут будзе створаны цэлы комплекс, дзе малыя з асаблівасцямі развіцця будуць атрымліваць самую розную дапамогу. Сення ў аддзяленні – 20 чалавек. Працуе 7 гурткоў, дзе кожны можа знайсці сабе занятак па душы. Не забываюцца і на бацькоў – існуе група самадапамогі. Усяго на Валожыншчыне – 90 сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.


Першае ў Мінскай вобласці інтэрнэт-кафэ для дзяцей з парушэннямі слыху і зроку адкрылі ў Маладзечне

Павуцінне з'яднала выхаванцаў Маладзечанскай спецыяльнай і Мінскай агульнаадукацыйнай школ-інтэрнатаў. Першая спроба інтэрактыўнай сустрэчы была ўдалай. Інтэрнэт-кантакты прыйшліся да спадобы і педагогам. Наперадзе ў настаўнікаў Маладзечанскай школы-інтэрната он-лайн сувязь з казахскімі і расійскімі калегамі.


На Міншчыне згадалі заснавальніка вядомага калектыву «Крупіцкія музыкі» Уладзіміра Грома

Легенда музычнага мастацтва, заслужаны работнік культуры Беларусі, мэтр айчыннага фальклора пайшоў з жыцця ў снежні 2008 года. Але яго ансамбль і сення грыміць не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Талент майстра ў 2006 годзе адзначыў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Спецыяльнай прэміяй і дыпломам. Сення ў гонар Уладзіміра Грома названы Дом культуры ў весцы Крупіца Мінскага раена. Менавіта там маэстра праводзіў большую частку свайго жыцця. Пакінуўшы нашчадкам яскравую музычную спадчыну. «Іграй, музыкант!».


На Міншчыне створаны Новы рэспубліканскі біялагічны заказнік «Амговіцкі»

У яго ўвайшлі лясныя тэрыторыі Пухавіцкага і Старадарожскага раенаў. Агульная плошча прыродаахоўнай зоны больш за дзве з паловай тысячы гектараў. Паводле рашэння ўрада, на тэрыторыі заказніка забараняюцца прамысловая нарыхтоўка дароў прыроды, правядзенне гідратэхнічнай меліярацыі, пашкоджанне дрэваў і кустарнікаў, забруджванне наваколля. Заказнік створаны для захавання ў натуральным выглядзе каштоўных прыродных комплексаў, жывелаў і раслін, унесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За парадкам на навагодніх гуляннях сачылі больш за тысячу супрацоўнікаў міністэрства ўнутраных спраў. Паводле міліцэйскай статыстыкі, злачынстваў на святы, зафіксавана значна менш, чым у буднія дні.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика