Калінінград: Мінск блефуе, фізічна не можа блакаваць Калінінградскую вобласць. 21.by

Калінінград: Мінск блефуе, фізічна не можа блакаваць Калінінградскую вобласць

04.01.2010 21:05 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь фізічна не можа стварыць энергетычную блакаду Калінінградскай вобласці. Для гэтага ёй прыйдзецца абмежаваць энэргазабеспячэнне ва ўсім паўночным захадзе Расіі, а таксама адключыць частку Літвы, паведаміў генеральны дырэктар ААТ «Янтарэнэрга» Міхаіл Цыкель.

«Пару хвілін таму я звязваўся з Масквой, з галоўным дыспетчером ААТ «СА – ЦДУ ЕЭС» Бандарэнка, які паведаміў, што акрамя інтэрнэтаўскай інфармацыі, ніякімі афіцыйнымі звесткамі з Беларусі не валодае», — сказаў Цыкель.

«Паводле звестак галоўнага дыспетчара, у цяперашні час усё працуе ў балансе, і на Паўночным Захадзе ў тым ліку», — удакладніў кіраўнік «Янтарэнэрга».

Цыкель мяркуе, што Беларусь не стане абмяжоўваць транзіт у Літву «праз дамоўленасці з Еўрасаюзам».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заявіў генеральны дырэктар ААТ «Янтарэнэрга» Міхаіл Цыкель.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика