Як будзе выглядаць гатэль «Кемпінскі» ў Мінску
05.01.2010 15:54
—
Новости Общества
|
У 2013 г. каля Цырку з’явіцца дзевяціпавярховы шматфункцыянальны комплекс. У ахвяру яму прынеслі будынкі першай мінскай электрастанцыі — помніка прамысловай архітэктуры ХІХ ст.
Напрыканцы лістапада 2009 года ў часе абмеркавання перспектыў развіцця беларускай сталіцы Аляксандр Лукашэнка ўхваліў падкарэктаваны генеральны плана Мінска да 2030 года. У тым ліку найвышэйшае адабрэнне атрымалі планы пабудовы новага шматфункцыянальнага комплексу з гатэлем «Кемпінскі». Комплекс мае паўстаць ў 2013 годзе на ўчастку ў межах праспекта Незалежнасці, вуліцы Янкі Купалы і ракі Свіслач непадалёк ад Белдзяржцырка. Праектаваннем зоймецца маскоўская архітэктурная майстэрня «SPeeCH», якая ўжо спраектавала гатэлі «Kempinski» ў У ахвяру будучаму гатэльнаму комплексу прынеслі будынкі першай мінскай электрастанцыі — помніка прамысловай архітэктуры ХІХ ст. 16 верасня 2009 г. Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкультуры пастанавіла пакінуць будынкі электрастанцыі ў Дзяржспісе гісторыка-культурных каштоўнасцей. Аднак лёс помніка выглядае вырашаным. Прынамсі, у прысвечаным мінскаму праекту «Kempinski» артыкуле, размешчаным на сайце Агенцтва архітэктурных навінаў, пра гэта гаворыцца, як пра факт: «На самым участку зараз размешчана некалькі прамысловых аб’ектаў, якія падлягаюць зносу». Як жа будзе выглядаць шматфункцыянальны комплекс з гатэлем «Кемпінскі» ў раёне Белдзяржцырку? Ён будзе складацца з чатырох будынкаў — гатэль, два корпусы апартаментаў і офісны блок. Гатэльная частка будзе звернутая да Свіслачы, офісная — да праспекту. Агульная плошча комплексу сягае 50000 кв.м., з іх падземная частка з паркінгам — каля 18 тысяч кв.м. Цікава, што інфармацыя пра колькасць паверхаў будучага комлексу ў розных крыніцах розная. Так, на сайце кампаніі-праекціроўшчыка гаворыцца пра З расійскіх крыніцаў можна даведацца таксама пра асабістыя пажаданні мінскіх уладаў да будучага комплексу: «Добраўпарадкаванне набярэжнай і арганізацыя тут пешаходна-гандлёвай зоны прадыктаваныя не толькі горадабудаўнічай логікай развіцця, але і прадпісаннямі мінскіх уладаў». Праекціроўшчык абяцае захаваць маштабнасць і танальнасць наяўнай у раёне забудовы. Нагадаем, што гатэльны аператар «Кемпінскі» не ўпершыню да будаўнічых пляцовак Мінска. Папярэдні праект, які прадугледжваў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2013 г. каля Цырку з’явіцца дзевяціпавярховы шматфункцыянальны комплекс. |
|