Белнафтахiм не плануе павышаць цэны на аўтазапраўках у сувязi з павелiчэннем акцызаў на палiва
06.01.2010
—
Новости Общества
|
Канцэрн "Белнафтахiм" не плануе павышаць цэны на бензiн i дызпалiва на аўтазаправачных станцыях у сувязi з ростам акцызаў на палiва. Аб гэтым паведамiлi ў прэс-службе канцэрна, каменцiруючы павелiчэнне ў Беларусi з 1 студзеня ставак акцызаў на бензiн i дызпалiва на 9 працэнтаў. "Цэны на аўтазапраўках засталiся ранейшымi, павышаць iх пакуль не плануецца", — падкрэслiлi ў канцэрне. Як праiнфармавалi ў Мiнiстэрстве па падатках i зборах, з 1 студзеня стаўкi акцызаў на аўтамабiльны бензiн з актанавым лiкам "95" i вышэйшым павялiчаны на 9 працэнтаў да Br1228,3 тыс. за тону, з актанавым лiкам ад "91" да "95" — да Br1083,07 тыс., з актанавым лiкам да "91" — Br863,88 тыс. З 1 студзеня на 9 працэнтаў выраслi стаўкi акцызаў на таварнае дызельнае палiва да Br695,74 тыс. за тону, бiядызельнае палiва — да Br96,57 тыс., суднавае палiва — да Br695,74 тыс. Стаўка акцызу на звадкаваны вуглевадародны газ, якi выкарыстоўваецца ў якасцi аўтамабiльнага палiва, устаноўлена ў памеры Br227,16 тыс. за тону, на кампрымiраваны палiўны прыродны газ — Br227,16 тыс. за 1 тыс. куб.м. У дадатку да Асаблiвай часткi Падатковага кодэкса, якi ўступiў у сiлу ў 2010 годзе, вызначаны таксама стаўкi на iншыя падакцызныя тавары: алкагольную прадукцыю, тытунёвыя вырабы, мiкрааўтобусы i легкавыя аўтамабiлi. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канцэрн "Белнафтахiм" не плануе павышаць цэны на бензiн i дызпалiва на аўтазаправачных станцыях у сувязi з ростам акцызаў на палiва. Аб гэтым паведамiлi ў прэс-службе канцэрна, каменцiруючы павелiчэнне ў Беларусi з 1 студзеня ставак акцызаў на бензiн i дызпалiва на 9 працэнтаў
|
|