Беларуская дэлегацыя накiроўваецца ў Маскву для прадаўжэння перагавораў па пастаўках нафты ў 2010 годзе
06.01.2010
—
Новости Общества
|
Беларуская дэлегацыя накiроўвалася ўчора ў Маскву для прадаўжэння перагавораў па ўмовах паставак нафты ў 2010 годзе. Аб гэтым паведамiў прэс-сакратар прэм'ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Цiмашэнка. У складзе дэлегацыi старшыня канцэрна "Белнафтахiм" Валерый Казакевiч, намеснiк мiнiстра эканомiкi Анатоль Фiлонаў. Яны накiроўваюцца на перагаворы для канчатковага ўзгаднення пратакола да пагаднення памiж урадамi Беларусi i Расii ад 12 студзеня 2007 года. Паводле слоў Аляксандра Цiмашэнкi, адпаведныя прапановы Беларусi ўжо накiраваны ў пiсьмовым выглядзе расiйскаму боку. Ён падкрэслiў, што ў выпадку ўзгаднення экспертамi канчатковага варыянта пратакола першы намеснiк прэм'ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiр Сямашка гатовы выехаць у Маскву для падпiсання дакументаў. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская дэлегацыя накiроўвалася ўчора ў Маскву для прадаўжэння перагавораў па ўмовах паставак нафты ў 2010 годзе. Аб гэтым паведамiў прэс-сакратар прэм'ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Цiмашэнка.
|
|