Пасеяць траўку за... 25 млн рублёў
06.01.2010
—
Новости Общества
|
Пачасцiлiся выпадкi заказаў нашымi грамадзянамi за мяжой праз iнтэрнэт насення канопляў для незаконнага вырошчвання раслiн i вырабу марыхуаны ў хатнiх умовах. Так, Мiнская рэгiянальная мытня завяла ў дачыненнi да 25-гадовага iнжынера аднаго са сталiчных прадпрыемстваў крымiнальную справу па арт. 329 Крымiнальнага кодэкса "Пасеў або вырошчванне забароненых для вырошчвання раслiн i грыбоў, якiя ўтрымлiваюць наркатычныя рэчывы або псiхатропныя рэчывы". Падчас вобыску ў кватэры маладога чалавека былi знойдзены парасткi канопляў, якiя ўтрымлiвалi, паводле хiмiка-крымiналiстычнай экспертызы, псiхатропныя рэчывы, драўляная скрыня з прыстасаваннямi для асвятлення, увiльгатнення i вентыляцыi падчас вырошчвання, а таксама камп'ютарныя раздрукоўкi з парадамi па занятку падобнага кшталту. Аператыўнiкi КДБ па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi высветлiлi, што iнжынер набыў насенне канопляў шляхам афармлення электроннага заказу на адным з замежных сайтаў iнтэрнэту. Там жа азнаёмiўся з рэкамендацыямi iншых аматараў дурману, сабраў i абсталяваў спецыяльную скрыню, дзе i вырасцiў некалькi раслiн. Суд Першамайскага раёна г. Мiнска напрыканцы мiнулага года прызнаў маладога чалавека вiнаватым у незаконнай падрыхтоўцы да пасеву i вырошчваннi забароненых раслiн i прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу памерам 700 базавых велiчыняў, або каля 25 мiльёнаў рублёў. Паводле iнфармацыi прэс-службы ўпраўлення КДБ па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi, у некаторых краiнах — Галандыi, Германii, Швейцарыi, асобных штатах ЗША — ужыванне лёгкiх наркотыкаў раслiннага паходжання легалiзавана ў той цi iншай форме, напрыклад, дазволена ў спецыяльных месцах, з абмежаваннямi па ўзросце, па колькасцi захоўвання i г.д. У гэтых краiнах працуюць крамы, у якiх можна набыць насенне канопляў для навуковых, даследчых i iншых мэтаў. Многiя з гэтых крамаў маюць iнтэрнэт-сайты, дзе не выключаецца афармленне электронных заказаў на набыццё насення, у тым лiку з дастаўкай у iншую краiну. Патэнцыяльнага пакупнiка пераконваюць, што гэта працэдура з'яўляецца абсалютна законнай. У сапраўднасцi ж пакупка такога насення з'яўляецца правамерным дзеяннем толькi для грамадзян, якiя тэрытарыяльна знаходзяцца ў краiне-гандляры. Аматары "траўкi" павiнны ўсвядомiць, што не толькi вырошчванне канопляў, але нават заказ яе насення пры наяўнасцi iншых абставiнаў у адпаведнасцi з заканадаўствам нашай краiны можа трактавацца як падрыхтоўка да пасеву i вырошчвання забароненых раслiн. За гэта, згодна з Крымiнальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу, арышту, абмежавання або пазбаўлення волi тэрмiнам да 3 гадоў, а ў выпадку паўторнага парушэння або ўчыненага групай асобаў — да 15 гадоў. Грамадзянiн нашай краiны, якi заказаў, напрыклад, насенне каноплi за мяжой нават выпадкова, не з мэтай карысцi пры атрыманнi пасылкi на тэрыторыi Беларусi аўтаматычна прыцягваецца да адказнасцi. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачасцiлiся выпадкi заказаў нашымi грамадзянамi за мяжой праз iнтэрнэт насення канопляў для незаконнага вырошчвання раслiн i вырабу марыхуаны ў хатнiх умовах.
|
|