Вiфлеем. Сёння i заўжды. 21.by

Вiфлеем. Сёння i заўжды

06.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Віфлеем бачыць увесь Сусвет" — гэтую прымаўку я пачуў, калi накiроўваўся па вузенькай вулачцы да цэнтра старажытнага горада. Туды, дзе высiцца базiлiка над месцам Нараджэння Хрыстова, iшлi, як кажуць, дзецi розных народаў — людзi рознага колеру скуры, гаворачы на розных мовах, старыя i малыя... Адны — каб учэсцiць, iншыя — дзеля цiкавасцi: усе рушылi да святога месца, якое два тысячагоддзі зiхацiць на нашай планеце самай прыкметнай кропкаю.

Цi гэта Вiфлеем глядзiць на ўвесь Сусвет, цi наадварот — дзiўная гульня слоў старой прымаўкi! Мiж iншым, шматзначная повязь слоў яшчэ больш падкрэслiвае ролю гэтага горада ў гiсторыi чалавецтва. Нараджэнне тут Збавiцеля не толькi ўславiла горад, але i зрабiла гэтыя мясцiны скрыжаваннем шляхоў многiх народаў у часы мiру i шматлiкiх войнаў.

Галоўная святыня горада — пячора Нараджэння Хрыстова, якая знаходзiцца ў старым храме. Некалькi ўваходаў у храм у даўнiя часы заклалi каменнем, i толькi праз адзiн (i той паменшаны да мiнiмальнага памеру!) можна, прыгнуўшыся, увайсцi пад скляпеннi. Паданне кажа, што так калiсьцi зрабiлi, каб заваёўнiкi не мелi магчымасцi патрапiць сюды на конях.

Дзве лесвiцы вядуць унiз — там пад алтаром, у святле лампад ззяе срэбная зорка з надпiсам: Hic de Virdjine Maria Jesus Christus natus est (Тут ад Дзевы Марыi нарадзiўся Хрыстос). Непадалёк у асобнай пячоры яслi з белага i карычневага мармуру — так пазначана месца, дзе калiсьцi ляжала немаўля — будучы Збавiцель.

Кажуць, назва горада пайшла ад старых арабскiх слоў "дом хлеба". Гледзячы з адлегласцi ў тысячагоддзi — вельмi трапная i сiмвалiчная аснова для назвы. Гэтым месцам, як хлебам адзiным, злучаны лёсы зямлян. Сёння i заўжды.

Яўген Пясецкi.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Віфлеем бачыць увесь Сусвет" — гэтую прымаўку я пачуў, калi накiроўваўся па вузенькай вулачцы да цэнтра старажытнага горада. Туды, дзе высiцца базiлiка над месцам Нараджэння Хрыстова, iшлi, як кажуць, дзецi розных народаў — людзi рознага колеру скуры, гаворачы на розных мовах, старыя i малыя... Адны — каб учэсцiць, iншыя — дзеля цiкавасцi: усе рушылi да святога месца, якое два тысячагоддзі зiхацiць на нашай планеце самай прыкметнай кропкаю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика