Стыхiя - снег, дождж i маразы!. 21.by

Стыхiя - снег, дождж i маразы!

06.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гэтым тыднi нашу краiну чакаюць вельмi складаныя ўмовы надвор'я, паведамiў журналiстам начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

Моцны снег i галалёд

Маразы да мiнус 25

Такое рэзкае пацяпленне працягнецца толькi некалькi дзён. Ужо з пачатку наступнага тыдня маразы ў паўночных рэгiёнах будуць дасягаць 18—25 градусаў. Аднак i гэта пахаладанне будзе нядоўгiм. У апошнiя днi другой дэкады студзеня да нас зноў завiтаюць вiльготныя мяккiя цыклоны. Мiж iншым, рэзкiя тэмпературныя перапады на гэтым не скончацца. Сiноптыкi прагназуюць, што прыкладна 25—26 студзеня ў нас зноў будуць сур'ёзныя маразы.

Звычайны студзень, вiльготны люты

Увогуле сярэднямесячная тэмпература студзеня чакаецца каля клiматычнай нормы, якая складае 5—8 марозу. Недзе ў норме чакаюцца i ападкi, якiх павiнна быць каля 32—46 мм. Сярэдняя тэмпература ў лютым прагназуецца на ўзроўнi мiнулых гадоў — ад мiнус 3,5 на поўднi да 8 марозу на паўночным усходзе. Аднак люты сёлета можа стаць даволi багатым на ападкi, якiх павiнна выпасцi значна больш за клiматычную норму (35—65 мм).

Увесну чакаем моцную паводку?

У апошнi месяц мiнулага года ў нашай краiне выпала даволi вялiкая колькасць ападкаў. Па стане на 31 снежня вышыня снежнага покрыва дасягае месцамi 30—35 сантыметраў. Начальнiк аддзела гiдралагiчных прагнозаў Марына Нагiбiна адзначыла, што зараз на такiх рэках, як Дняпро, Сож, Прыпяць, Заходняя Дзвiна i Бярэзiна назiраецца павышаная воднасць, якая перавышае звычайную норму на гэты час у 2—3, а часам i ў 3,5 раза. Сёлета ўвесну нашу краiну чакае даволi моцная паводка.

Сiноптыкi спрацавалi на "выдатна"

Паводле слоў Дзмiтрыя Анатольевiча, летась служба дэпартамента па гiдраметэаралогii Мiнпрыроды накiравала адпаведным арганiзацыям i СМІ 1263 папярэджаннi аб неспрыяльных умовах надвор'я i 30 штармавых папярэджаннях i небяспечных сiнаптычных з'явах. Апраўдвальнасць такiх сутачных прагнозаў склала 96,2 працэнта, трохдзённых прагнозаў — 94,3 працэнта, прагнозу экстрэмальных з'яў — 96,5 працэнта. Гэтыя паказчыкi сведчаць аб даволi высокай якасцi сiнаптычных прагнозаў айчыннага гiдраметцэнтра. За мiнулы год колькасць клiентаў, што карыстаюцца паслугамi гiдраметцэнтра, павялiчылася на 307 арганiзацый, таму сёння дакладную сiнаптычную iнфармацыю атрымлiваюць 4195 суб'ектаў гаспадарання i ўстаноў нашай краiны.

Летась сiноптыкi актыўна карысталiся сучасным высокатэхналагiчным спецыяльным абсталяваннем. Напрыклад, навальнiчны пеленгатар дазваляе спецыялiстам убачыць маланкавыя з'явы на адлегласцi да 2 тысяч кiламетраў. Такое абсталяванне дазваляе дакладна i хутка даваць папярэджаннi аб самых небяспечных зменах надвор'я.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыднi нашу краiну чакаюць вельмi складаныя ўмовы надвор'я, паведамiў журналiстам начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика