Народная лекарка Фядора Конюхава: Разлiчвайце толькi на дабрыню!
06.01.2010
—
Новости Общества
|
— Фядора Данiлаўна, з якiм настроем вы сустрэлi Новы год i адзначыце свята Нараджэння Хрыстова? — Я ўсё думаю, каб было лепей за мiнулы год. Каб ва ўсiх людзей быў добры настрой. Каб людзi верылi, што мы — наперадзе ўсiх. Будзем дзяцей сваiх вучыць добрым справам, каб яны верылi ў Бога i бачылi вольнае жыццё. Беларускiя дзецi нясуць у свет дабрыню i святасць. — Якi, паводле вашага адчування, будзе новы 2010 год? — Навагодняе свята падалося мне спакойным, i такi ж будзе i ўвесь год. Я нават бачыла, што на вакзалах стаяць кветкi. Гэта знакавае уяўленне: не бруд, а кветкi. Гэта значыць — людзям адкрытыя дарогi. Мне падаецца, што ў гэтым годзе беларусы будуць больш ездзiць на адпачынак i ўвогуле часцей думаць пра сваё здароўе. — Здароўе — гэта сапраўды вельмi актуальна. Свiны грып моцна напужаў напрыканцы мiнулага года. — Напужаў, таму што ў прыродзе ўсё мяняецца. Харчы вырабляюцца на хiмiчных угнаеннях, таму народ слабне. Калi б людзi елi сапраўдныя чыстыя харчы, то былi б здаравейшыя. Якiя раней раслi яблыкi ды таматы на зямлi? А цяпер выкiды ў паветры i хiмiя ў зямлi шкодзяць раслiнам i людзям. — Дык як жа справiцца з жыццёвымi праблемамi? — Перш за ўсё, разлiчваць толькi на дабрыню. А больш практычныя парады: трэба збiраць лекавыя зёлкi i часцей парыцца з венiкам у лазнi. I яшчэ вельмi важна шанаваць зямлю сваiх продкаў. Страшна глядзець на нашы вёскi, дзе валяцца старыя хаты. Дзецi, мiж тым, жывуць у шыкоўных гарадскiх кватэрах i прыязджаюць на сучасных аўтамабiлях, а вось матчыну хату закiдваюць, не даглядаюць. На мой погляд, добра было б адрамантаваць радавую хату ды ездзiць туды на выхадныя днi. Нават пакорпацца ў зямлi, i то будзе болей здароўя. — Большасць людзей без шкадаванняў развiталася з цяжкiм, крызiсным 2009 годам... — Якi крызiс? Мякiну ж не елi. А елi чысты хлеб i запiвалi чыстай вадой. Ну цi не так, калi разумна разабрацца? Елi ж дасыта. Вы ведаеце хоць аднаго чалавека, каб у яго на Новы год на стале не было хлеба? — Не ведаю. — Правiльна. Людзi, на мой погляд, проста забылiся пра жыццё продкаў альбо не ведаюць пра часiны, калi на Новы год не было i аладкi якой. Памятаю, што пасля вайны апошнi корж ламалi на святочны стол. А цяпер людзi проста заелiся чыстага хлеба. Што ж, год ад году людзi вучацца, становяцца больш развiтымi, а таксама больш патрабуюць ад свайго жыцця. Цяпер людзi хочуць мець усё болей i болей. — Гэта, на ваш погляд, добрае альбо дрэннае iмкненне? — Дрэннае. Таму што чалавек не павiнен скнарнiчаць, а павiнен спакойна ставiцца да жыцця: што ёсць сёння, тое i добра. — Якiя будуць вашы парады, каб пражыць новы год добра i быць здаровымi? — Жыць спакойна i добра рабiць. Трэба ласкава ставiцца да старых i дзяцей. Шанаваць свой народ i ўсе iншыя нацыi на Зямлi. Калi паважаеш людзей, то i цябе Бог паважае. — I напрыканцы, Фядора Данiлаўна, пажаданнi чытачам "Звязды" ў новым годзе. — Я жадаю толькi дабрынi i самага найлепшага. I каб квiтнела наша Беларусь. Гутарыла Iлона Iванова. Бялынiцкi раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Фядора Данiлаўна, з якiм настроем вы сустрэлi Новы год i адзначыце свята Нараджэння Хрыстова? — Я ўсё думаю, каб было лепей за мiнулы год. Каб ва ўсiх людзей быў добры настрой. Каб людзi верылi, што мы — наперадзе ўсiх. Будзем дзяцей сваiх вучыць добрым справам, каб яны верылi ў Бога i бачылi вольнае жыццё. Беларускiя дзецi нясуць у свет дабрыню i святасць.
|
|