Еўрабачанне-2010: новенькiя i старэнькiя. 21.by

Еўрабачанне-2010: новенькiя i старэнькiя

06.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэлесеткi

Колькасць краiн — удзельнiц 55-га па лiку песеннага конкурсу "Еўрабачанне", якi адбудзецца сёлета 25—29 мая ў Осла (Нарвегiя), дасягнула 39. Спiс iх быў апублiкаваны ў першыя днi новага года на афiцыйным сайце конкурсу. Прычым, напрыклад, Лiтва, доўга ўзважваючы ўсе "за" i "супраць", пацвердзiла свой удзел лiтаральна ў апошнi момант, 31 снежня — пераважылi высокiя рэйтынгi "Еўрабачання" ў гэтай краiне. А вось Чэхiя, наадварот, адмовiлася ад удзелу з прычыны рэкордна нiзкiх рэйтынгаў шоу на тамтэйшым тэлебачаннi. Выбылi з песеннага спаборнiцтва i Чарнагорыя з Венгрыяй — па фiнансавых прычынах, вырашылi не рызыкаваць фiнансамi i адклалi вяртанне Аўстрыя i Андора; толькi Грузiя, якая з палiтычным скандалам праiгнаравала папярэднi конкурс, пацвердзiла сёлета свой намер пазмагацца за галоўны прыз.

Некаторыя з краiн-удзельнiц ужо вызначылiся са сваiмi прадстаўнiкамi на "Еўрабачаннi-2010" — так, гэта паспелi зрабiць яшчэ ў мiнулым годзе Арменiя, Бельгiя i Балгарыя, а таксама Украiна, дзе большасцю галасоў экспертнай рады быў абраны колiшнi ўдзельнiк "Славянскага базару" i "Новай хвалi" Васiль Лазаровiч. Як адзначылi ўкраiнскiя тэлевяшчальнiкi, немалаважную ролю ў гэтым выбары адыграў не толькi ўнiкальны бас-барытон выканаўцы, але i той факт, што артыст гатовы ўзяць на сябе большасць выдаткаў, звязаных з падрыхтоўкай да конкурсу. Шэраг украiнскiх артыстаў, праўда, нязгодныя з выбарам "нiкому не вядомай зоркi" i ўжо выказалi публiчны пратэст — але наўрад цi НТРК Украiны будзе мяняць коней на пераправе.

Днямi абвясцiла аб пачатку прыёму заявак на "Еўрабачанне" i Расiя. Адным з найбольш верагодных кандыдатаў тут лiчыцца... Дзiма Бiлан, якi папярэдне выказваў жаданне ў трэцi раз паспытаць шчасця на еўрапейскай сцэне. Менеджмент артыста пацвердзiў, што гэты варыянт цалкам магчымы — аднак апошняе слова будзе за журы. Сярод iншых патэнцыяльных удзельнiкаў называюцца спявак Сяргей Лазараў, а таксама некаторыя выпускнiкi "Фабрыкi зорак".

У Беларусi ж сiтуацыя па-ранейшаму цьмяная. Афiцыйна заяўнiкам ад нашай краiны выступiла Белтэлерадыёкампанiя, якая дакладна будзе трансляваць сёлетнi конкурс, але хто возьмецца за адбор i падрыхтоўку ўдзельнiка, залежыць ад дамоўленасцяў двух вядучых тэлеканалаў. Магчыма, Беларусь будзе прадстаўленая адной з песень — пераможцаў тэлепраекта "Музычны суд", зладжанага АНТ, аднак у чыiм выкананнi яна прагучыць — пытанне пакуль што адкрытае. (Зрэшты, аўтар кампазiцыi — пераможцы першага этапу названага тэлепраекта Яўген Малашка атрымае, як i было абяцана, узнагароду — гасцявую паездку на "Еўрабачанне-2010").

А як вы лiчыце, шаноўныя чытачы, якi выканаўца цi калектыў мог бы прадставiць Беларусь на сёлетнiм конкурсе? Пакiдайце свае варыянты на сайце www.zviazda.by!

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць краiн — удзельнiц 55-га па лiку песеннага конкурсу "Еўрабачанне", якi адбудзецца сёлета 25—29 мая ў Осла (Нарвегiя), дасягнула 39. Спiс iх быў апублiкаваны ў першыя днi новага года на афiцыйным сайце конкурсу. Прычым, напрыклад, Лiтва, доўга ўзважваючы ўсе "за" i "супраць", пацвердзiла свой удзел лiтаральна ў апошнi момант, 31 снежня — пераважылi высокiя рэйтынгi "Еўрабачання" ў гэтай краiне. А вось Чэхiя, наадварот, адмовiлася ад удзелу з прычыны рэкордна нiзкiх рэйтынгаў шоу на тамтэйшым тэлебачаннi. Выбылi з песеннага спаборнiцтва i Чарнагорыя з Венгрыяй — па фiнансавых прычынах, вырашылi не рызыкаваць фiнансамi i адклалi вяртанне Аўстрыя i Андора; толькi Грузiя, якая з палiтычным скандалам праiгнаравала папярэднi конкурс, пацвердзiла сёлета свой намер пазмагацца за галоўны прыз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика