Заблукалi ў часе. 21.by

Заблукалi ў часе

06.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тут злiваюцца рэкi Амур i Усуры, Кiтай можна памацаць рукой, а да Беларусi больш за дзевяць тысяч кiламетраў. Хабараўск — самы далёкi фарпост Кантынентальнай хакейнай лiгi. Учора ранiцай (па мiнскiм часе) "бела-блакiтныя" сустракалiся з мясцовым "Амурам".

Хабараўчане займаюць перадапошняе месца ў сваiм дывiзiёне i амаль не перамагаюць у гасцявых гульнях, але калi супернiкi праз некалькi часавых паясоў дабiраюцца да "Плацiнум Арэны", яе гаспадары ператвараюцца ў магутных i бязлiтасных драпежнiкаў. Зусiм як белагруды мядзведзь, што змяшчаецца на гербе i клуба, i ўсяго Хабараўскага края.

Траўма пакiнула па-за паядынкам лепшага бамбардзiра мiнчан Ханэса Хювенена, за якога, праўда, з поспехам адпрацоўваюць iншыя легiянеры. З самага стартавага свiстка назiралася хуткая, вострая гульня. I калi кiдку Лiнтнэра ад сiняй лiнii трошкi не хапiла дакладнасцi, то Вiлi Пелтанен, якога Плат i Кулакоў вывялi аднаго на "пятак", не пакiнуў галкiперу "Амура" Тайлеру Мосу нiводнага шанцу. Лiтаральна праз пару хвiлiн капiтан нашай каманды мог зрабiць дубль, але на гэты раз варатар выратаваў гаспадароў. Канцоўка першага перыяду i уся другая дваццацiхвiлiнка праходзiлi па амаль аднолькавым сцэнары — усе атакi хабараўчан разбiвалiся аб "сцяну" Мезiна, "зубры" ж нiяк не маглi рэалiзаваць перавагу ў большасцi гульцоў на пляцоўкi пасля частых выдаленняў супернiка. Апошняе нейкiм чынам i вызначала канчатковы вынiк гульнi. У трэцiм перыядзе каманды як быццам прачнулiся пасля спячкi i за 56 секундаў закiнулi тры шайбы на дваiх. Пасля галявых кiдкоў Арэкаева, Качаткова i Какшарова на табло сямiтысячнай арэны свяцiлiся дзве двойкi. Праз некалькi абаротаў секунднай стрэлкi ў чарговы раз быў выдалены гулец "Амура" i Аляксандр Андрыеўскi узяў тайм-аўт, але гэтым вечарам у "бела-блакiтных" так i не атрымалася закiнуць у большасцi. Гаспадары таксама не стварылi ў астатнiя хвiлiны нiчога вострага ў гульнi, а вось пабачыць бойку гледачам давялося: Люткевiч з беларускага боку i Аксененка з расiйскага памахалiся кулакамi i адправiлiся адпачываць да канца матча. Пераможцу вызначыла серыя булiтаў, у якой госцi без Антоненкi i Хювенена, на жаль, саступiлi. Першы раз у сезоне.

Далей у мiнчан заўтрашняя гульня з новакузнецкiм "Металургам" i вяртанне ў Еўропу, дзе чакаюць паядынкi з "ЦСКА" ў Маскве i яшчэ адным "Металургам", толькi магнiтагорскiм, у Мiнску. Як паведамiлi ў стане клуба, апошняе стане першай на "Мiнск-Арэне".

Яўген ВАРАКСА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тут злiваюцца рэкi Амур i Усуры, Кiтай можна памацаць рукой, а да Беларусi больш за дзевяць тысяч кiламетраў. Хабараўск — самы далёкi фарпост Кантынентальнай хакейнай лiгi. Учора ранiцай (па мiнскiм часе) "бела-блакiтныя" сустракалiся з мясцовым "Амурам".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика