Крымінальная справа супраць СПБ – каментар кіраўніка Дома польскага ў Івянцы Тарэсы Собаль
06.01.2010 12:21
—
Новости Общества
|
Супраць актывісткі непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Тарэсы Собаль ўзбуджана крымінальная справа паводле часткі ІІ артыкула 210 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі Валожынскага РАУСа абвінавачваюць жанчыну ў злоўжыванні, якое палягае на тым, што ў 2004 годзе паводле загада тагачаснага кіраўніка Саюза палякаў Тадэвуша Кручкоўскага, Дом польскі ў Івянцы атрымаў матэрыяльную дапамогу, што фактычна і стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы супраць Тэрэсы Собаль. Спадарыня Собаль пракаментавала сітуацыю ў размове з «НН»: «Запрасілі мяне ў міліцыю і прычапіліся да гэтых дакументаў, што ў Гродне афармлялі. Тады кіраўніком Саюза Тадэуш Кручкоўскі быў. Усё ж у Гродне рабілася, усе дакументы там афармлялі. Мы ў Івянцы толькі атрымоўвалі сродкі для дзейнасці Дому польскага. Гэты ціск на нас даўно пачаўся. Але я аптымістычна ставілася да рэчаіснасці. Думала, год новы прыйшоў – усё зменіцца. Хочацца, каб Дом быў сімвалам супрацоўніцтва, сяброўства. Але зараз мне далі зразумець, што нічога гэтага не будзе. Вось толькі што патэлефанавалі з падатковай інспекцыі – патрабуюць ксеракопіі ўсіх старонак пашпарта. Майго і мужа. Сказалі, што хочуць паглядзець на мае польскія візы. Раней мы ўжо насілі свае пашпарты ў гарсавет – там былі перакананыя, што мы разведзеныя і праводзім нейкія махінацыі… Здароўе не вытрымлівае. Нам з мужам ужо сёмы дзесятак. Не хочацца толькі з апушчанай галавой зыходзіць. Хочацца змагацца. У мяне ўнутры спакой. Я ўпэўнена, што змагу ўсё перанесці». Актывіст СПБ Андрэй Пачобут лічыць, што пераслед Т.Собаль – адзін з элементаў ціску на польскую меншасць у Беларусі: «Мы назіраем абвастрэнне, узрастае ціск на сяброў СПБ. На працягу мінулага года 122 польскія настаўнікі былі дапытаныя. У афіцыйных дзяржаўных СМІ ўзнялася антыпольская хваля. Вяртаецца мова нянавісці. І гэтая крымінальная справа надуманая. Яна супятрэчыць працэсуальнаму кодэксу. Гэта ўсё праявы адзінай кампаніі». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супраць актывісткі непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Тарэсы Собаль ўзбуджана крымінальная справа паводле часткі ІІ артыкула 210 крымінальнага кодэкса...
|
|