Новы кіраўнік Офіса АБСЕ прыбудзе ў Мінск праз 12 дзён. 21.by

Новы кіраўнік Офіса АБСЕ прыбудзе ў Мінск праз 12 дзён

06.01.2010 13:25 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новы кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску Бенедзікт Халер прыбудзе ў Беларусь і афіцыйна пачне дзейнасць 18 студзеня. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка офіса Жандос Асанаў.

Да назначэння ў Мінск Халер займаў пасаду пасла па спецыяльных даручэннях МЗС ФРГ па пытаннях антысемітызму і Халакоста.

На пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ 30 снежня 2009 года ў Вене было прынята рашэнне аб прадаўжэнні мандата Офіса АБСЕ ў Мінску на адзін год, да 31 снежня 2010 года. Беларуская дэлегацыя пры АБСЕ ў ходзе кансультацый, якія папярэднічалі прыняццю такога рашэння, пацвердзіла прынцыповую згоду на прадаўжэнне мандата.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску Бенедзікт Халер прыбудзе ў Беларусь і афіцыйна пачне дзейнасць 18 студзеня. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка офіса Жандос...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика