На Раство сталічная міліцыя будзе несці службу ва ўзмоцненым рэжыме
06.01.2010 13:25
—
Новости Общества
|
З мэтай аховы грамадскага парадку і арганізацыі дарожнай бяспекі ў калядныя святы супрацоўнікі сталічнай міліцыі будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме. У Мінску ўрачыстыя набажэнствы, прымеркаваныя да Раства адбудуцца 6 і 7 студзеня ў 25 праваслаўных храмах і прыходах. У гэты перыяд задачы супрацоўнікаў органаў унутраных спраў будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспекі, недапушчэнні да месца правядзення святочных мерапрыемстваў грамадзян у стане алкагольнага ап’янення, а таксама на строгім і дакладным выкананні закону падчас забеспячэння правапарадку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З мэтай аховы грамадскага парадку і арганізацыі дарожнай бяспекі ў калядныя святы супрацоўнікі сталічнай міліцыі будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме.У... |
|