Экс-дырэктар МТЗ Міхаіл Лявонаў выйшаў на волю. 21.by

Экс-дырэктар МТЗ Міхаіл Лявонаў выйшаў на волю

08.01.2010 14:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

фотоВосьмага студзеня пасьля васьмі гадоў зьняволеньня зь менскай калёніі вызваліўся былы дырэктар Менскага трактарнага заводу Міхаіл Лявонаў.

"Мусілі вызваліць 6 студзеня, але яшчэ пратрымалі 2 дні. Такім чынам я вытрымаў яшчэ два дні гэтага зьдзеку",— паведаміў Міхаіл Лявонаў карэспандэнту "Свабоды".

Былы дырэктар МТЗ пакуль адмаўляецца ад больш падрабязнай размовы:

"Мне трэба аглядзецца вакол, пабыць зь сям’ёй, ў доме, дзе я ня быў не 8 дзён, не 8 месяцаў, а 8 гадоў! Нікуды не зьбіраюся, адчуваю сябе нармальна, але вельмі ад усяго стаміўся".

Міхаіл Лявонаў быў арыштаваны 7 студзеня 2002 году. Вярхоўны суд асудзіў яго паводле чатырох артыкулаў крымінальнага кодэксу, у тым ліку аб хабарніцтве, да 10 гадоў зьняволеньня. 2 гады з гэтага тэрміну былі зьнятыя паводле амністыі. Сваёй віны Міхаіл Лявонаў ніколі не прызнаваў.

"Сваю невінаватасьць я на 300% даказаў у судзе і магу сьмела казаць, што не скраў на МТЗ нават цьвіка", — казаў Міхаіл Лявонаў сваякам пасьля суду. У калёніі экс-дырэктар МТЗ адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні, праз якое шмат хто з асуджаных гаспадарнікаў выйшаў раней на волю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Восьмага студзеня пасьля васьмі гадоў зьняволеньня зь менскай калёніі вызваліўся былы дырэктар Менскага трактарнага заводу Міхаіл Лявонаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика