Эўразьвяз занепакоены сытуацыяй зь беларускімі мэдыямі. 21.by

Эўразьвяз занепакоены сытуацыяй зь беларускімі мэдыямі

08.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнікі дыпляматычных місіяў краін Эўразьвязу, якія акрэдытаваныя ў Беларусі, гатовыя сустрэцца з ініцыятарамі грамадзкай кампаніі «За свабоду слова».

Пра гэта паведаміла амбасадар Вялікай Брытаніі Розмары Томас. Сустрэча адбудзецца 19 альбо 26 студзеня.

Кампанію «За свабоду слова» ініцыявалі беларускія журналісты, праваабаронцы, прадстаўнікі палітычных партый і грамадзкіх арганізацый. Яны занепакоеныя трывожнай сытуацыяй у сфэры мэдыяў. Пра гэта, у прыватнасьці, сьведчаць праект прэзыдэнцкага ўказу пра ўдасканаленьне выкарыстаньня Інтэрнэту, вынясеньне другога пісьмовага папярэджаньня газэце «Народная воля».

Амбасада Вялікай Брытаніі цяпер выконвае ролю кантактнай амбасады Эўразьвязу ў Беларусі, бо Гішпанія, якая пачала старшыняваць у ЭЗ, ня мае ў Менску свайго дыпляматычнага прадстаўніцтва.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнікі дыпляматычных місіяў краін Эўразьвязу, якія акрэдытаваныя ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика