Беларусь i Расiя зноў не дагаварылiся аб умовах паставак нафты. 21.by

Беларусь i Расiя зноў не дагаварылiся аб умовах паставак нафты

12.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ходзе чарговага раунда перагавораў аб умовах паставак нафты з Расiйскай Федэрацыi ў Рэспублiку Беларусь, праведзенага 9 студзеня ў Маскве, беларуская i расiйская дэлегацыi зноў не змаглi прыйсцi да кампрамiснага рашэння да пытаннях, што абмяркоўваюцца, i выйсцi на падпiсанне адпаведных дакументаў. Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада Беларусi.

"У ходзе перагавораў, што адбылiся ва ўрадзе Расiйскай Федэрацыi, беларуская дэлегацыя, якая прыбыла ў Маскву па запрашэннi намеснiка старшынi ўрада Расiйскай Федэрацыi Ігара Сечына, на чале з першым намеснiкам прэм'ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiрам Сямашкам прадставiла аргументаваную пазiцыю беларускага боку, заснаваную на дзеючай прававой базе двухбаковых адносiнаў i падмацаваную адпаведнымi разлiкамi, максiмальна ўзгодненымi беларускiмi i расiйскiмi экспертамi ў ходзе праведзеных раней кансультацый", — адзначылi ў прэс-службе. Аднак агучаныя беларускiм бокам аргументы, як i прадстаўленыя разлiкi, фактычна былi праiгнараваны расiйскiм бокам. Пасля завяршэння перагавораў у расiйскiм урадзе бакi абмянялiся пiсьмовым выкладаннем сваiх пазiцый i выказалi гатоўнасць да прадаўжэння перагавораў. Беларуская дэлегацыя накiравалася ў Мiнск.

Пастаўкi расiйскай нафты ў Беларусь ажыццяўляюцца ў запланаваным аб'ёме

Аб гэтым паведамiла прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахiм" Марына Касцючэнка.

"Нафта паступае ў Беларусь у адпаведнасцi з заключанымi дагаворамi, нафтаперапрацоўчыя заводы працуюць у планавым рэжыме", — адзначыла прэс-сакратар. У поўным аб'ёме ажыццяўляецца таксама транзiт расiйскай нафты праз тэрыторыю Беларусi.

Плануецца, што з 11 студзеня беларускiя прадпрыемствы прадоўжаць заключэнне кантрактаў з расiйскiмi нафтавымi кампанiямi на далейшыя пастаўкi нафты.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ходзе чарговага раунда перагавораў аб умовах паставак нафты з Расiйскай Федэрацыi ў Рэспублiку Беларусь, праведзенага 9 студзеня ў Маскве, беларуская i расiйская дэлегацыi зноў не змаглi прыйсцi да кампрамiснага рашэння да пытаннях, што абмяркоўваюцца, i выйсцi на падпiсанне адпаведных дакументаў. Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада Беларусi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика