Каляды як мяжа памiж годам старым i новым
12.01.2010
—
Новости Общества
|
Калi сустракалi Новы год нашы продкi? На пачатку Х стагоддзя гэта магло быць 1, 21 або 22 сакавiка. На больш познiх этапах пачатак года ў розных рэгiёнах Беларусi не супадаў. Тэрыторыя, якая была ў складзе Рэчы Паспалiтай, з 1364 г. святкавала нараджэнне года 1 студзеня. Ва ўсходняй частцы Беларусi год пачынаўся з вясны, а з 1493 да 1700 г. — 1 верасня. 20 снежня 1700 г. выйшаў загад Пятра Вялiкага аб святкаваннi пачатку года 1 студзеня. Валачобныя песнi зафiксавалi традыцыю распачынаць новы гадавы цыкл з Калядаў або Нараджэння Хрыстова. У мiнулыя часы святкаванне Калядаў мела дакладную прывязку да руху Сонца. У ноч з 24 на 25 снежня святло атрымлiвала першую прыкметную перамогу — дзень пачынаў павялiчвацца. У структуры ўсяго каляднага цыкла святкаванняў было тры Куццi, якiя чаргавалiся з iнтэрвалам ў адзiн тыдзень. Спачатку адзначалi бедную (посную) Куццю, потым багатую (шчодрую), нарэшце, трэцяя зноў была поснай (вадзяной). Каляды з'яўлялiся двухтыднёвым мастком-пераходам з Пiлiпаўскага посту ў зiмовы Мясаед. Хiба можна было пасля працяглага i строгага ўстрымання ад ежы жывёльнага паходжання адразу ж перайсцi ў Мясаед? Таму Каляды з iх прадуманай зменлiвасцю, паслядоўнасцю, пластычнасцю пераходу: посная — "багатая"— посная куцця — паступова "выводзiлi" чалавека з працяглага посту i рыхтавалi да спажывання тлустай ежы. Згодна з юлiянскiм календаром, тэрмiн святкавання Калядаў быў бы наступным. У ноч з 24 на 25 снежня — першая Куцця, з 31 на 1 студзеня — другая, шчодрая i адначасова — сустрэча Новага года, а з 6 на 7 студзеня — посная, трэцяя Куцця. Пераход летазлiчэння на грыгарыянскi каляндар прывяло да таго, што праваслаўныя людзi сталi святкаваць Каляды ў час памiж 6-7 i 21 студзеня. Калi ж узгадаць гiстарычны дыялог культур, якi адбываўся на Беларусi на працягу многiх стагоддзяў, то атрымлiваецца так: разам з першай каляднай куццёй адзначаюць Нараджэнне Хрыстова, разам з другой — святое Васiлле (дзень ушанавання святога Васiля Кесарыйскага), з трэцяй — Вадохрышча. Янка КРУК, Аксана КАТОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi сустракалi Новы год нашы продкi? На пачатку Х стагоддзя гэта магло быць 1, 21 або 22 сакавiка. На больш познiх этапах пачатак года ў розных рэгiёнах Беларусi не супадаў. Тэрыторыя, якая была ў складзе Рэчы Паспалiтай, з 1364 г. святкавала нараджэнне года 1 студзеня. Ва ўсходняй частцы Беларусi год пачынаўся з вясны, а з 1493 да 1700 г. — 1 верасня. 20 снежня 1700 г. выйшаў загад Пятра Вялiкага аб святкаваннi пачатку года 1 студзеня. Валачобныя песнi зафiксавалi традыцыю распачынаць новы гадавы цыкл з Калядаў або Нараджэння Хрыстова.
|
|