Хто паскорыў смерць ксяндза Юзафа Булькі?
12.01.2010
—
Новости Общества
|
Светлая памяць! Сэрца славутага святара спынiлася на 85-м годзе жыцця Калi з'явiлася паведамленне пра смерць ксяндза Юзафа (Юозаса) Булькi, я адразу зразумеў, што напiшацца не некралог. У Крымiнальным кодэксе ёсць артыкул "Катаванне", якi мае на ўвазе i катаванне маральнае. Частка другая, калi гаворка iдзе пра "асобу ў бездапаможным стане" (састарэлы, немаўля, iнвалiд i г.д.) прадугледжвае да пяцi гадоў. Аднак здараюцца выпадкi, калi кодэксы не прымяняюцца, бо за пэўныя рэчы чалавек сплоцiць не тут i не гэтым суддзям. Ксяндзу Юзафу Бульку два тыднi таму споўнiлася 84 гады. Аднак, паверце, гэты чалавек не збiраўся памiраць. Педанты, магчыма, пакажуць на адваротнае. Яшчэ ў 2004 годзе блiскучая журналiстка Веранiка Чаркасава, незадоўга да таго, як яе па-зверску забiлi, напiсала рэпартаж з Мосара. Заканчваўся артыкул словамi самога 78-гадовага на той час Булькi, што "яму ўжо цяжка, памiраць ужо сабраўся". Гэта было, даруйце за недарэчнае слова, звычайнае старэчае какецтва — мая бабуля кажа так цераз дзень, дай ёй Бог здароўя. Дык вось, з таго часу "стомлены" ксёндз Булька акультурыў у Мосары дзве сажалкi, зрабiў пагорак з альтанкай закаханых наверсе, паставiў на гары сярод поля 30-метровы крыж, арганiзаваў мiнi-заапарк, дзе сярод iншых жывёлак ёсць нават страусы, на радасць мясцовым малым i тысячам турыстаў. А таксама ўсталяваў помнiк Папу Рымскаму Яну Паўлу II — першы ў Беларусi. А што ж здарылася ў 2009 годзе? Спачатку адзiн дзяяч знайшоў у iнтэрнэце iнфармацыю пяцiгадовай даўнiны, i перадрукаваў у сваiм ЖЖ (iнтэрнэт-дзённiку). Пасля адна газета ўхапiлася за гэта — i парэкламавала ў сябе на сайце той запiс. А затым правяла цэлае "журналiсцкае расследаванне", пасля якога ксяндза Бульку трэба было хiба што ставiць да сценкi i расстрэльваць. У iм журналiст паразмаўляў у тым лiку i з ксяндзом Булькам i смакаваў, што 83-гадовы чалавек "заўважна хваляваўся, бо сама тэма гутаркi яму вельмi балючая". Я перакананы, што калi прыйсцi да любога чалавека i сказаць яму "ты супрацоўнiчаў са спецслужбамi i забiваў людзей", ён пачне хвалявацца не менш, бо гэта сур'ёзныя абвiнавачаннi. Сэнс абвiнавачанняў да шаноўнага ксяндза, якiя (з агаворкамi "магчыма", "напэўна", "мы лiчым") выставiла пракуратура Лiтвы, зводзiўся да таго, што Булька ў ваенны час быў антысавецкiм партызанам, а пасля яго завербавалi спецслужбы — i ён ледзьве не сваiмi рукамi забiваў былых паплечнiкаў. Прыводзiцца нават лiчба "асабiста забiтых" — 45. Вось тут я спынюся i не буду пераказваць усё падрабязна. Часткова таму, што зыходзяць гэтыя абвiнавачаннi ад людзей, якiя лiчаць Вiльню адзiнай сталiцай ВКЛ, а месцам каранацыi Мiндоўга — вiленскую Катэдру. Гэта, па-першае. Па-другое, у канкрэтна дадзенай сiтуацыi сэнс нават не ў тым — супрацоўнiчаў/не супрацоўнiчаў, здаваў/не здаваў, страляў/не страляў. Не нам, журналiстам, выносiць прысуды людзям. Тым больш, не маючы 100 % доказаў вiны. Магчыма, я скажу негуманную i нацыяналiстычную рэч. Але ў выпадку з Булькам мяне найперш цiкавiць, што ён зрабiў для маёй краiны за апошнiя 20 гадоў, а не што ён зрабiў у Лiтве 60 гадоў таму. Ва ўмовах вайны — калi i беларусы iшлi ў палiцаi, калi i беларусы зводзiлi чужымi рукамi старыя рахункi, а часам родныя браты апыналiся па розны бок барыкадаў. I для нашай краiны Булька зрабiў каласальную рэч: сваiм прыкладам паказаў, як адзiн чалавек можа змянiць i перакулiць жыццё некалькiх вёсак. I няхай яго ненавiдзяць мясцовыя алкаголiкi, якiм пасля пачатку Булькавай антыалкагольнай кампанii давялося хадзiць па "чарнiла" за тры кiламетры, аднак кожнага турыста, якi патрапiў у Мосар, здзiўляе i шакуе райскi куточак, якi стварыў тут ксёндз-будзiцель. Такiх чароўных мясцiнаў — створаных рукамi чалавека — я налiчу ў Беларусi раз-два. Сэнс у сiтуацыi з траўляй ксяндза Булькi ў тым, наколькi асобна ўзяты журналiст мае маральнае права даваць ацэнкi, няхай i ўскосныя (пададзеным наборам фактаў i здагадак), падзеям, якiя адбывалiся 60 гадоў таму. Гэтую тэму ўжо закранаў у "Звяздзе" мой калега Яўген Валошын 21 лiстапада 2009 года — пасля таго, як ксёндз Булька патрапiў у рэанiмацыю з iнфарктам. Пасля гэтага тая самая газета, якая правяла "сенсацыйнае расследаванне", адгукнулася хваравiтым допiсам на сайце, дзе па-папугайску паўтаралiся страшэнныя абвiнавачаннi: супрацоўнiчаў, выдаваў, забiваў (!). Што мяне парадавала тады — практычна нiводзiн з наведнiкаў сайта не падтрымаў аўтараў артыкула, i ў каментарах асуджаў iх некарэктныя выказваннi. Бо трэба думаць галавой, калi пiшаш такую рэзкую iнфармацыю пра 83-гадовага чалавека. Зрэшты, калi была мэта загнаць ксяндза Бульку ў труну — то яна дасягнутая. Пра гэта сведчаць i мясцовыя жыхары — што менавiта пасля публiкацый у прэсе (а не ў iнтэрнэце) ксёндз пачаў перажываць i хвалявацца, пасля ў яго здарыўся iнфаркт, святар патрапiў у рэанiмацыю, i вось — памёр. Такой думкi — што скандал наблiзiў смерць ксяндза — прытрымлiваецца i ксёндз-канцлер Вiцебскай дыяцэзii Раман Мурзiч, такiя ягоныя словы ўжо з'явiлiся ў прэсе. Я не iмкнуся выстаўляць адрасныя абвiнавачаннi. Мне проста вельмi шкада, што ў наш час людзi без журналiсцкага i чалавечага густу дарываюцца да "рупара". I добра б пiсалi пра крызiс, нафту, палiтыку, сэкс i спорт. Але яны пiшуць пра 83-гадовага ксяндза, якi не можа, i з-за жыццёвай мудрасцi, не будзе iм голасна адказваць. А пiсакi радуюцца, што ў якiя гады здабылi "сенсацыю", правялi "журналiсцкае расследаванне". Правядзiце расследаванне, калегi, пра пярэваратняў у пагонах цi якiх бандытаў. Страшна кулю ў лоб атрымаць? Пра старога дзеда лягчэй сенсацыю рабiць? Але добрыя справы цяжка перакрэслiць. Бо разумны чалавек параўнае, што зрабiў для Беларусi ксёндз Булька, а што зрабiлi тыя, хто ўявiлi сябе пракурорамi. Мне да болю шкада, што гэты ўнiкальны чалавек памёр раней, чым мог бы памерцi. Таму што ў Мосары яго не заменiць нiхто. I цi будзе падтрымлiвацца гэты райскi куточак у належным стане, цi будзе развiвацца — нiхто не ведае. Хоць гэта рабiлася рукамi людзей, але месца для кожнай кветкi вызначаў асабiста ксёндз Юзаф. ...Падчас аднаго з наведванняў Мосара ў мяне была вельмi шчырая размова з ксяндзом Юзафам Булькам — я адмыслова ехаў параiцца з гэтым легендарным чалавекам пра свае асабiстыя пытаннi. I з таго наведвання, вось ужо некалькi гадоў, у мяне ў машыне вiсiць анёлачак ад ксяндза Булькi. I я вельмi даражу гэтым анёлачкам. Бывайце, ксёндз Юзаф! Глеб ЛАБАДЗЕНКА. Фота Уладзiмiра БАГДАНАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сэрца славутага святара спынiлася на 85-м годзе жыцця Калi з'явiлася паведамленне пра смерць ксяндза Юзафа (Юозаса) Булькi, я адразу зразумеў, што напiшацца не некралог. У Крымiнальным кодэксе ёсць артыкул "Катаванне", якi мае на ўвазе i катаванне маральнае. Частка другая, калi гаворка iдзе пра "асобу ў бездапаможным стане" (састарэлы, немаўля, iнвалiд i г.д.) прадугледжвае да пяцi гадоў. Аднак здараюцца выпадкi, калi кодэксы не прымяняюцца, бо за пэўныя рэчы чалавек сплоцiць не тут i не гэтым суддзям.
|
|