Ой, мароз, не марозь мяне.... 21.by

Ой, мароз, не марозь мяне...

12.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зiма набiрае абароты i ўжо ўступiла ў свае правы. Адно з цяжкiх наступстваў халоднай зiмы — пераахаладжэнне, або гiпатэрмiя.

Гiпатэрмiя — стан арганiзма, пры якiм тэмпература цела падае нiжэй, чым патрабуецца для падтрымання нармальнага абмену рэчываў i функцыянавання.

На думку медыцынскiх работнiкаў, пераважная большасць ахвяраў пераахаладжэння — гэта людзi, не ўцягнутыя нi ў якiя экстрэмальныя ўмовы, а проста звычайныя грамадзяне, якiя не захацелi або не паспелi цёпла апрануцца ў холад.

Найбольш часта сустракаецца "вытворчая гiпатэрмiя" ў людзей, якiя працуюць доўгi час на адкрытым паветры. Гэта будаўнiкi, фермеры, дворнiкi, мiлiцыянеры, рамонтнiкi i г.д.

Менш прыкметная гiпатэрмiя побытавая, але i яна захлiствае значную частку насельнiцтва. Нярэдка гэта звязана з якасцю аказання транспартных паслуг. Напрыклад, доўга прачакаўшы на холадзе цягнiк або аўтобус, людзi садзяцца ў салон, якi не ацяпляецца, i як вынiк — хвароба.

Наступствы гiпатэрмii

1. Пры лёгкай гiпатэрмii а) непазбежная прастуда. Вельмi лёгка чапляюцца вострыя рэспiраторныя вiрусныя захворваннi. Затым iдуць ангiна, бранхiт, грып; б) у чалавека з сардэчна-сасудзiстымi захворваннямi з’яўляецца рызыка развiцця iнсульту або iнфаркту на працягу 1—2 дзён пасля пераахаладжэння.

2. Пры гiпатэрмii сярэдняй цяжкасцi а) усё папярэдняе; б) пашкоджанне мочапалавых органаў (напрыклад, у мужчын — прастатыт, у жанчын — запаленне прыдаткаў).

3. Цяжкая гiпатэрмiя а) усё папярэдняе; б) без своечасовай дапамогi — лятальны канец.

Як выявiць лёгкую гiпатэрмiю?

На самай пачатковай стадыi ў целе адчуваецца лёгкi дыскамфорт — прасцей кажучы, чалавек адчувае, што "змерз да касцей". Вопратка, якая раней надзейна прыкрывала цела, цяпер са сваёй задачай не спраўляецца. Поза такога чалавека становiцца як быццам "натапыранай", бо ён спрабуе сагрэцца, згрупавацца. Дзякуючы гэтаму ахвяру гiпатэрмii можна вызначыць яшчэ на ранняй стадыi.

Ужо памiж пачатковай i другой стадыяй адбываецца памутненне свядомасцi. Яно iдзе па нарастальнай. Спачатку прытупляюцца ўсе цялесныя адчуваннi. Значыць, i холад становiцца менш адчувальны.

Затым з’яўляюцца частыя позывы да мочаспускання.

Потым узнiкаюць сутаргi. Знешне яны нагадваюць непадкантрольныя дрыжыкi — гэта значыць, чалавека трасе. Найбольш красамоўным гэта становiцца, калi сутаргi даходзяць да скiвiчных мышцаў. Прасцей кажучы, пацярпелы "клацае" зубамi.

Гiпатэрмiя сярэдняй цяжкасцi

У адзiн цудоўны момант, без усялякiх знешнiх уздзеянняў, мышачныя сутаргi раптоўна знiкаюць. Чалавек, якi толькi што тросся i стукаў зубамi, пачынае адчуваць сябе цалкам камфортна i прыемна здзiўлены, што нарэшце-такi спынiлiся яго мучэннi.

Сутаргi праходзяць, але мышцы паступова адмаўляюцца падпарадкоўвацца загадам цэнтральнай нервовай сiстэмы i затым, па нарастальнай, праяўляюцца парушэннi каардынацыi рухаў — чалавек сваёй хадой i рухамi пачынае нагадваць п’янага або наркамана. Яго твар становiцца бледным i азызлым. У рухах i гаворцы ўгадваюцца апатыя i санлiвасць.

Воля чалавека практычна паралiзаваная. Яго паводзiны аналагiчныя ўчынкам ахвяраў траўматычнага шоку. Здараецца так, што, нават калi ўсё адбываецца сцюдзёнай зiмой i ў пацярпелага адмарожаныя пальцы, ён не схiльны ўспрымаць гэта ўсур’ёз.

Прыкметы цяжкай гiпатэрмii: спыненне непадкантрольных дрыжыкаў; запаволены i нерэгулярны пульс, сэрцабiцце, дыханне; парушаная каардынацыя рухаў i незразумелая гаворка; навязлiвая санлiвасць, якой абязволеная гiпатэрмiяй ахвяра ўсё менш здольная супрацiўляцца, пераходзiць у iмкненне "задрамаць хоць на хвiлiнку" дзе заўгодна. "Удалая" спроба паспаць заканчваецца сумна — сон пераходзiць у смерць.

спыненне непадкантрольных дрыжыкаў; запаволены i нерэгулярны пульс, сэрцабiцце, дыханне; парушаная каардынацыя рухаў i незразумелая гаворка; навязлiвая санлiвасць, якой абязволеная гiпатэрмiяй ахвяра ўсё менш здольная супрацiўляцца, пераходзiць у iмкненне "задрамаць хоць на хвiлiнку" дзе заўгодна. "Удалая" спроба паспаць заканчваецца сумна — сон пераходзiць у смерць.

Першая дапамога пры гiпатэрмii:

l  Неадкладна выклiкайце ўрача.

l  Да прыезду медыцынскiх работнiкаў:

перамясцiце пацярпелага ў цёплае месца; калi ён не ў стане iсцi сам, перасоўвайце яго асцярожна i старайцеся падтрымлiваць у гарызантальным становiшчы;

знiмiце з яго мокрае адзенне i замянiце сухiм (пры наяўнасцi);

захутайце ў сухiя коўдру або дадатковае адзенне;

пры адсутнасцi дыхання i сардэчнай дзейнасцi неадкладна пачнiце праводзiць рэанiмацыйныя мерапрыемствы — штучнае дыханне i масаж сэрца!

Калi ён у прытомнасцi, дайце яму цёплае (але не гарачае!) пiццё;

пастарайцеся прыкласцi цёплыя (але не гарачыя!) грэлкi да шыi, падпахаў, пахвiннай вобласцi пацярпелага;

калi цёплая вада недаступная, выкарыстоўвайце цяпло вашага цела.

Нельга:

пакiдаць пацярпелага без увагi нi на хвiлiну;

спрабаваць адагрэць пацярпелага ўмомант (неабходнае паступовае саграванне);

расцiраць хворага снегам, бо крывяносныя сасуды кiсцяў i ступняў вельмi далiкатныя i таму магчымае iх пашкоджанне, а мiкраранкi, якiя ўзнiкаюць на скуры, садзейнiчаюць унясенню iнфекцыi;

прымяняць гарачую ваду;

дапускаць, каб цяпло печкi або каларыфера паступала непасрэдна на скуру;

даваць пацярпеламу алкагольныя напоi.

Як папярэдзiць гiпатэрмiю?

Засцерагайцеся ад ветру — шчыльная, ветранепранiкальная вопратка дапаможа ў гэтым.

Засцерагайце адзенне ад намакання: лепшы варыянт — воданепранiкальны камбiнезон.

Майце на сабе мiнiмум тры слоi адзення:

l  унутраны слой — бялiзна з тканiны, якая "дыхае";

l  сярэднi — сагравальны слой, якi ўтрымлiвае цяпло i паглынае вiльгаць (самае лепшае — шарсцяны свiтар);

l  вонкавы слой павiнен засцерагаць ад ветру i вiльгацi;

l  абавязковыя шапка, шалiк i пальчаткi.

Не насiце цесныя адзенне i абутак.

Не знаходзьцеся працяглы час у нязручнай i нерухомай позе.

Калi па сваiх працоўных абставiнах вы праводзiце шмат часу на вулiцы, ваша харчаванне ў зiмовы час павiнна быць больш каларыйным, чым летам, а рухi больш актыўнымi. Ужывайце больш цёплага пiцця, што садзейнiчае лепшай тэрмарэгуляцыi арганiзма. Калi цёплае пiццё нельга прыгатаваць, пiце больш звычайнай вады. Пазбягайце ўжывання кафеiнзмяшчальных i спiртных напояў.

Як толькi вы адчулi пераахаладжэнне або замярзанне канечнасцяў, неабходна як мага хутчэй зайсцi ў любое цёплае месца — краму, кавярню, пад’езд — для сагравання i агляду патэнцыйна схiльных да абмарожання месцаў.

Вярнуўшыся дадому пасля працяглай прагулкi па марозе, абавязкова пераканайцеся ў адсутнасцi абмарожання канечнасцяў, вушэй, носа i г.д. Пушчанае на самацёк абмарожанне можа прывесцi да гангрэны i наступнай страты канечнасцi.

"Жалезнае" абмарожанне

Асобна неабходна сказаць пра траўмы, якiя ўзнiкаюць пры судакрананнi цёплай скуры з халодным металiчным прадметам. Варта цiкаўнаму малому схапiцца голай рукой за якую-небудзь жалезку або, горш за тое, лiзнуць яе языком, як яно намертва да яе прылiпне. Карцiна проста жахлiвая: дзiця крычыць ад болю, а яго акрываўленыя рукi або рот прыводзяць бацькоў у шок.

Бывае, што "прылiплае" дзiця не рызыкуе само адарвацца ад каварнай жалезкi, а гучна клiча на дапамогу. Вашы правiльныя дзеяннi дапамогуць пазбегнуць глыбокiх ранаў. Замест таго, каб адрываць скуру "з мясам", проста палiце на прылiплае месца цёплай вадой (але не гарачай!). Сагрэўшыся, метал абавязкова адпусцiць свайго палоннага.

На шчасце, "жалезная" рана рэдка бывае глыбокай, але ўсё адно яе трэба тэрмiнова прадэзінфекцыяваць. Спачатку прамыйце яе цёплай вадой, а затым перакiсам вадароду. Пасля гэтага паспрабуйце спынiць крывацёк: напрыклад, складзiце ў некалькi столак стэрыльны бiнт i моцна прыцiснiце яго да ранкi, трымайце да поўнага спынення крывацёку. Але калi рана вялiкая, трэба тэрмiнова звярнуцца да доктара.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зiма набiрае абароты i ўжо ўступiла ў свае правы. Адно з цяжкiх наступстваў халоднай зiмы — пераахаладжэнне, або гiпатэрмiя. Гiпатэрмiя — стан арганiзма, пры якiм тэмпература цела падае нiжэй, чым патрабуецца для падтрымання нармальнага абмену рэчываў i функцыянавання
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика