Расія паставіць 5,5 млрд. кВт•гадз электраэнергіі
12.01.2010 16:23
—
Новости Общества
|
У 2010 годзе расійская кампанія «Інтэр РАО ЕЭС» плануе паставіць у Беларусь да 5,5 млрд. кВт•гадз электраэнергіі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на афіцыйным сайце кампаніі. Як адзначаецца ў прэс‑рэлізе, паміж «Інтэр РАО ЕЭС» і канцэрнам «Белэнэрга» дзейнічаюць доўгатэрміновыя ўзаемазвязаныя дагаворы на пастаўку электраэнергіі і яе транзіт праз сеткі аб’яднанай энергетычнай сістэмы (АЭС) Беларусі. Паводле гэтых дагавораў у 2010 годзе кампанія мае намер паставіць у Беларусь 3 млрд. кВт•гадз электраэнергіі ў адпаведнасці з балансам Саюзнай дзяржавы і да 2,5 млрд. кВт•гадз электраэнергіі — «на аснове прынцыпаў камерцыйнай мэтазгоднасці». У 2010 годзе таксама плануецца ажыццяўляць транзітныя пастаўкі, у тым ліку праз сеткі АЭС Беларусі, у Калінінградскую энергасістэму і краіны Балтыі. У 2009 годзе ў краіны Балтыі было пастаўлена 1,1 млрд. кВт•гадз электраэнергіі. Умовы транзіту, нагадаем, абмяркоўваюцца сёння на перамовах у Мінску. Прэс‑служба кампаніі адзначае, што ў канцы мінулага года ў Беларусь былі накіраваныя прапановы па тарыфе на транзіт і цане паставак электраэнергіі ў Беларусь на 2010 год, «сфарміраваныя з улікам прынцыпу іх прапарцыянальнага змянення ў рамках доўгатэрміновых дагавораў». «Прапановы ААТ «Інтэр РАО ЕЭС», — падкрэсліваецца ў паведамленні, — заснаваныя на выкананні інтарэсаў кожнага з бакоў і маюць на ўвазе кампенсацыю затрат беларускаму боку з улікам павелічэння аб’ёму транзіту электраэнергіі цераз тэрыторыю Беларусі і зацверджаных тарыфна‑балансавых рашэнняў Федэральнай службы па тарыфах Расіі. Яны неаднаразова абмяркоўваліся з беларускімі калегамі, што зафіксавана пратаколамі двухбаковых перамоў». Патрабаванне «Белэнэрга» аб кратным павелічэнні кошту транзіту, адзначаюць у кампаніі, «не адпавядае духу падпісаных раней доўгатэрміновых пагадненняў і схеме ўзаемадзеяння «Інтэр РАО ЕЭС» і «Белэнэрга», якая рэалізуецца на міждзяржаўным узроўні і ў рамках паліўна‑энергетычнага балансу Саюзнай дзяржавы». «Інтэр РАО ЕЭС» разлічвае, што «перамовы будуць насіць канструктыўны характар і праходзіць у фармаце ўзважанага дыялогу, які дазволіць у кароткія тэрміны знайсці ўзаемапрымальнае рашэнне», падкрэсліваецца ў прэс‑рэлізе. ААТ «Інтэр РАО ЕЭС» — электраэнергетычная кампанія, якая кантралюе шэраг генеруючых і размеркавальных энергетычных актываў у Расіі і за мяжой. Сумарная ўстаноўленая магутнасць электрастанцый, што знаходзяцца ва ўласнасці і пад кіраваннем кампаніі, складае каля 18.000 МВт. Кампанія вядзе актыўную інвестыцыйную дзейнасць, займае вядучыя пазіцыі ў Расіі ў сферы экспарту‑імпарту электраэнергіі. Марына Носава, БелаПАН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2010 годзе расійская кампанія «Інтэр РАО ЕЭС» плануе паставіць у Беларусь да 5,5 млрд. кВт•гадз электраэнергіі.Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на... |
|