Багатуха, Багатая куцця, Шчадруха, Шчодры вечар, Шчадрэц... Але словы “шчодры” або “багаты” ў гэтай назве абавязковыя. Спрадвеку гэтым вечарам гаспадыні выстаўляюць на стол, за якім збіраецца ўся сям'я, найлепшыя прысмакі, калядоўшчыкі, заходзячы ў кожную хату, жадаюць гаспадарам і дамачадцам здароўя і дабрабыту, моладзь варожыць на будучае жыццё, спадзеючыся, што яно абавязкова будзе шчаслівым, што ўсё задуманае спраўдзіцца...