Спажывецкі разлік. Што можа патаннець, а што падаражэць у 2010-м?. 21.by

Спажывецкі разлік. Што можа патаннець, а што падаражэць у 2010-м?

13.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

13.01.2010

Новы год ужо прынёс Беларусі навацыі ў падатковым і мытным заканадаўстве. Мінэканомікі прапануе актывізаваць лібералізацыю. Як усё гэта можа адбіцца на цэнах?

Смачна есці!

У цэлым за 2010 год, як разлічваюць ва ўрадзе, афіцыйны ўзровень інфляцыя ў Беларусі не перавысіць 10 працэнтаў. І на асноўныя прадукты харчавання, сапраўды, цэны, магчыма, істотна не зменяцца. Сёння львіная доля прадуктаў на сталах беларусаў — айчыннай вытворчасці (па малочных і мясных вырабах — звыш 95 працэнтаў). Таму, нават нягледзячы на планы па далейшай лібералізацыі, у чыноўнікаў будзе дастаткова інструментаў для недапушчэння неабгрунтаванага росту цэн.Больш непрадказальная сітуацыя можа скласціся з алеем, крупамі, макароннымі вырабамі, морапрадуктамі, значная доля якіх — імпартныя. Затое ў выніку зніжэння мытных ставак могуць патаннець імпартныя фрукты. “Калі ліквідаваць бар’еры, стварыць умовы для сапраўднай канкурэнцыі, то бананы, апельсіны могуць упасці ў цане нават на 30 працэнтаў”, — лічыць старшыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, уладальнік магазінаў Віктар Маргелаў.Сам ён, як гаворыць, цэны павышаць пакуль што не збіраецца, бо, калі гэта зрабіць, можна адразу страціць пакупнікоў, знізіць абарот. Тым не менш не выключае Віктар Маргелаў, да гэтага могуць падштурхнуць абставіны. Напрыклад, пакуль што невядома, вырастуць ці не  стаўкі арэнднай платы. Падагнаць цэны могуць і планы па давядзенню заробкаў, у тым ліку і ў гандлі, да 500 долараў.  Яшчэ адна невядомая ў гэтай задачцы: ці не хлынуць у выніку мытных навацый у Беларусь з Расіі і Казахстана імпартныя харчовыя тавары, у тым ліку кантрабанда з Кітая, іншых краін?

Справа тэхнікі

Некаторыя лічаць, што могуць падаражэць многія імпартныя нехарчовыя тавары, у тым ліку бытавая тэхніка. “Сапраўды, стаўка падатку на дабаўленую вартасць вырасла з 18 да 20 працэнтаў”, — згаджаецца дэкан эканамічнага факультэта БДУ Міхаіл Кавалёў. Але разам з гэтым былі адменены некаторыя падаткі і зборы. Таму, лічыць ён, цэны істотна не зменяцца.Штуршком да падаражання можа стаць хутчэй дэвальвацыя беларускага рубля ў адносінах да расійскага, долара і еўра. Справа ў тым, што, нягледзячы на актыўныя крокі па імпартазамяшчэнні, айчынныя вытворцы па-ранейшаму не гатовы задаволіць усе патрэбы айчынных пакупнікоў. Таму мы часцей набываем імпартнае адзенне і бытавую тэхніку. Прадаўцы такіх тавараў плацяць за іх у замежжы інвалютай, таму і “звяраюць” свае цэны ў Беларусі з лічбамі ў абменніках.Аднак Нацбанк абяцае, што рубель у дачыненні да кошыка асноўных інвалют упа-дзе не больш як на 10 працэнтаў. І незалежныя эксперты з гэтым пагаджаюцца, лічаць, што падстаў для значнай дэвальвацыі рубля няма.

Круты паварот

Новыя легкавыя аўтамабілі ў выніку павышэння мытных тарыфаў і змяненняў падатковага заканадаўства могуць падаражэць у параўнанні з 2009 годам у паўтара раза. Такі прагноз робіць кіраўнік Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Міхневіч. Гэта падштурхне цэны і на патрыманыя аўто.Аднак разам з гэтым, лічаць іншыя эксперты, аўтадылеры, каб не застацца зусім без пакупнікоў, могуць яшчэ больш актыўна пайсці на субсідзіраванне аўтакрэдытаў, таму працэнтныя стаўкі могуць знізіцца з цяперашніх амаль што 30 працэнтаў гадавых да 20 і ніжэй.

“Паслужны” спіс

Аплата розных паслуг у беларускіх сем’ях ужо займае амаль што чацвёртую частку расходаў. Дзеля гэтага нашы суайчыннікі гатовы менш траціць і на прадукты харчавання, і на нехарчовыя тавары. І ў 2010-м, як мяркуюць эканамісты, удзельная вага паслуг у нашых расходах можа павялічыцца. Па-першае, калі сапраўды будуць актыўна павышацца заробкі, то могуць вырасці і тарыфы на паслугі, напрыклад, цырульніцкія, іншыя бытавыя. Па-другое, з развіццём паслуг сотавай сувязі трэцяга пакалення (3G) і тэхналогій высокахуткаснага доступу ў Інтэрнэт колькасць абанентаў можа вырасці, а разам з гэтым і аб’ём плацяжоў. Па-трэцяе, пакуль што дакладна невядома, колькі мы будзем у канцы года плаціць за камунальныя паслугі. Калі энергарэсурсы, якія пастаўляюцца з-за мяжы, вырастуць у цане, то гэта можа адбіцца і на камунальных тарыфах.

Крэдытная даступнасць

“Час высокіх працэнтных ставак прайшоў”, — адзначае старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч. Па яго прагнозах, запавольванне інфляцыі дазволіць у 2010-м паступова знізіць стаўку рэфінансавання. Разам з гэтым і сярэднія стаўкі па крэдытах упадуць да ніжэйшага ўзроўню — менш як 20 працэнтаў гадавых. Падмуркам такога патанення стане стабільнаць абменнага курсу рубля. Зніжэнню працэнтных ставак, па разліках незалежных экспертаў, можа садзейнічаць прыцягненне айчыннымі банкамі адносна недарагіх еўрапейскіх крэдытаў.

Дарэчы

У 2010 годе ў Міністэрстве эканомікі плануюць працягнуць работу па лібералізацыі, у тым ліку ў сферы цэнаўтварэння. Аднак разам з гэтым, як тлумачыць дырэктар дэпартамента цэнавай палітыкі Мінэканомікі Ігар Фамін, па-ранейшаму будуць прымацца меры для недапушчэння неабгрунтаванага росту цэн.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы год ужо прынёс Беларусі навацыі ў падатковым і мытным заканадаўстве. Мінэканомікі прапануе актывізаваць лібералізацыю. Як усё гэта можа адбіцца на цэнах?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика