У 2009 годзе цэны на харчовыя тавары выраслі на 14%
13.01.2010 15:31
—
Новости Общества
|
Пры гэтым у снежні ў адносінах да лістапада 2009 года цэны выраслі на 2,3%, да снежня 2008 года — на 9,4%. Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. Больш за ўсё за мінулы год падаражэлі: гарбата (на 29,3%), бульба (на 28,6%), мука пшанічная (на 19,6%). Выраслі цэны на рыбу і морапрадукты (18,2%), малако і малочныя прадукты (18,1%), яйкі (17,2%), рыбныя кансервы (16%), мяса і птушку (14,7%), тытунёвыя вырабы (14,4%), кандытарскія і кілбасныя вырабы (14,3%), алкагольныя напоі, масла (13,8%), макаронныя вырабы (12,7%), хлеб і хлебабулачныя вырабы (12,5%), цукар (12,2%), крупы (11,9%), сыры (10,8%), садавіна (7,4%), гародніна (5,6%). Зніжэнне цэн адзначана толькі на алей — на 21,1%. У снежні ў адносінах да лістапада найбольшы прырост цэн адбыўся на гародніну — на 44,2%, бульбу — на 7,5%, садавіну — на 5,4%. Таксама павысіліся цэны на: алкагольныя напоі (3,0%), масла (2,2%), алей (2,1%), гарбату (1,3%), сыры (1,2%), малако і малочныя прадукты (0,7%), яйкі (0,6%), кансервы рыбныя (0,5%), хлеб і хлебабулачныя вырабы (0,4%), тытунёвыя вырабы, мяса і птушку (0,3%), кандытарскія вырабы (0,1%). На мінулым узроўні засталіся цэны на цукар. На астатнія віды прадукцыі ў снежні назіралася зніжэнне цэн: на рыбу і морапрадукты (на 0,04%), крупы (на 0,1%), кілбасныя вырабы і вяндліну (на 0,6%), муку пшанічную, макаронныя вырабы (на 1,0%). Цэны на нехарчовыя тавары ў снежні ў параўнанні з лістападам выраслі на 0,4%, у адносінах да снежня 2008 года — на 10,1%, у 2009 годзе ў параўнанні з 2008 годам — на 10,4%. Больш за ўсё у снежні ў параўнанні з мінулым месяцам падаражэлі: посуд (на 1,7%), медыкаменты (на 1,3%), тканіны (на 1,1%). Павысіліся цэны на гадзіннікі (0,7%), парфумерна‑касметычныя тавары (0,5%), швейныя вырабы (0,2%), дываны і дывановыя вырабы, бытавыя электрапрылады (0,1%). На мінулым узроўні засталася цана на бензін і мэблю. На 0,6% знізіліся цэны на абутак. Індэкс спажывецкіх цэн у снежні ў сярэднім вырас на 0,8%, у адносінах да лістапада — на 1,3%, да снежня 2008 года — на 10,1%. Па выніках 2009 года інфляцыя склала 13,0%. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за ўсё за мінулы год падаражэлі: гарбата (на 29,3%), бульба (на 28,6%), мука пшанічная (на 19,6%).
|
|