Паўляк: Польшча зацікаўлена браць удзел у прыватызацыі ў Беларусі
14.01.2010 13:15
—
Новости Общества
|
Пра гэта заявіў польскі віцэ‑прэм’ер Вальдэмар Паўляк на другім пасяджэнні сумеснай беларуска‑польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, якое праходзіць 14 студзеня ў Мінску. Як зазначыў Паўляк, у перыяд крызісу асаблівае значэнне мае супрацоўніцтва паміж суседнімі краінамі, бо гэта спрашчае магчымасці эфектыўнага эканамічнага ўзаемадзеяння. Паводле слоў віцэ‑прэм’ера, Польшча зацікаўлена таксама браць удзел у энергетычных праектах і інвеставаць у беларускую эканоміку. «Мы бачым для гэтага вялікія магчымасці», — сказаў ён. Паўляк падкрэсліў, што траціну электраэнергіі Польшча атрымлівае за кошт выкарыстання бурых вугалёў. Краіна валодае неабходнымі ведамі і тэхнічнымі магчымасцямі для рэалізацыі праектаў у гэтай сферы, сказаў ён. Ёсць магчымасці для рэалізацыі праектаў у сферы нафты, газу, хімічнай прамысловасці. «Новыя магчымасці для развіцця гандлю і кааперацыі паміж краінамі адкрывае Мытны саюз», — лічыць польскі віцэ‑прэм’ер. Апрача таго, Польшча мае намер і далей садзейнічаць кантактам Беларусі з краінамі ЕС. Віцэ‑прэм’ер беларускага ўрада Іван Бамбіза зазначыў, што Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Польшчай «па шырокім спектры інтарэсаў». Ён паведаміў, што ў 2008 годзе краіны дамагліся сур’ёзных поспехаў ва ўзаемным гандлі. Тавараабарот дасягнуў 2,78 млрд. даляраў, павялічыўшыся з 2002 года ў шэсць разоў. Аднак з‑за сусветнага крызісу ў студзені—лістападзе 2009 года тавараабарот склаў усяго 1,435 млрд. даляраў, або 51,6% да аналагічнага перыяду 2008 года. На думку Бамбізы, ва ўмовах падзення тавараабароту ўзровень гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва не ў поўнай ступені адпавядае эканамічнаму патэнцыялу краін. Для эфектыўнага развіцця гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы неабходна працягваць працу над спрашчэннем візавага рэжыму, сказаў Бамбіза. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў польскі віцэ‑прэм’ер Вальдэмар Паўляк на другім пасяджэнні сумеснай беларуска‑польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, якое...
|
|