З катка — на экскурсію. Дзякуючы сонечна-марознаму надвор’ю на базах адпачынку і ў спарткомплексах па ўсёй краіне як ніколі шмат жадаючых адпачыць. 21.by

З катка — на экскурсію. Дзякуючы сонечна-марознаму надвор’ю на базах адпачынку і ў спарткомплексах па ўсёй краіне як ніколі шмат жадаючых адпачыць

15.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15.01.2010

“Сёлета стаіць сапраўдная зіма! — усцешана Раіса Быкава, генеральны дырэктар турыстычна-экскурсійнага унітарнага прадпрыемства “Беларустурыст”. — І гэта для нас лепш за дрэннае лета. Бо цяпер у нас вельмі многа замежных гасцей. Мушу прызнаць, што большасць з іх расіяне”.Праграмы адпачынку сёння настолькі разнастайныя, што толькі плаці — і выбірай на любы густ. Так, у Баранавіцкім раёне турыстаў возяць у глухую пушчу, сярод якой раскінулася Лясное возера. Тут, на беразе, частуюць гарбатай з пірагамі.На базе адпачынку “Орша”, размешчанай у межах лесапаркавай зоны горада, прапануюць і ў лазню схадзіць, і на лыжах пакатацца, і ўзяць удзел у народных святкаваннях.У “Сілічах”, запэўнівае Ілона Юроўская, начальнік аддзела турызму, маркетынгу і рэкламы гарналыжнага цэнтра, штоночы са спецыяльных гармат абнаўляецца покрыва лыжных горак, якія зранку ўжо як новенькія.На ўсіх турыстычных комплексах, між тым, цяпер рыхтуюцца да Таццянінага дня, Дня святога Валянціна і, вядома, да Масленіцы. Разнастайная анімацыя, на думку спадарыні Быкавай, выгадна адрознівае кожны дом адпачынку і прываблівае гасцей, у тым ліку і з-за мяжы. А ў Мінску экскурсаводы “ловяць” кліентаў... на катку. Да такога спосабу дадумаліся супрацоўнікі кампаніі “Спадарожнік”. Гэта быў спачатку эксперымент, а цяпер па сталіцы тры разы ў дзень курсіруе экскурсійны аўтобус “ад катка”.Усяго ж у краіне распрацаваны 978 экскурсійных маршрутаў, паведаміла Алена Салаўёва, кансультант дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму, і з іх 300 сфарміраваны толькі за мінулы год. У турыстычнай сферы цяпер, як бачым, няма дрэннага надвор’я і пакуль што не прадбачыцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Сёлета стаіць сапраўдная зіма! — усцешана Раіса Быкава, генеральны дырэктар турыстычна-экскурсійнага унітарнага прадпрыемства “Беларустурыст”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика