Урад стаіць непахісна?
15.01.2010 12:30
—
Новости Общества
|
Інфармацыя аб змяненні пазіцыі Беларусі на перамовах з Расіяй аб пастаўках нафты, распаўсюджаная некаторымі СМІ, не адпавядае сапраўднасці, заявіў прэс‑сакратар беларускага прэм’ер‑міністра Аляксандр Цімашэнка. Пра тое, што «Беларусь прыме расійскія ўмовы пастаўкі нафты ў выпадку павелічэння Расіяй квоты пастаўкі нафты для ўнутраных патрэб Беларусі ў 2010 годзе з 6 млн. да 8—9 млн. тон», 14 студзеня паведаміла, у прыватнасці, агенцтва ПРАЙМ‑ТАСС. «Інфармацыя пра тое, што «Беларусь не будзе настойваць на міжбюджэтным размеркаванні экспартных пошлін, калі Расія павялічыць квоту паставак нафты для ўнутраных патрэб Беларусі з прапанаваных ёй зараз 6 млн. тон да 8—9 млн. тон «, не адпавядае сапраўднасці», — сказаў прэс‑сакратар прэм’ер‑міністра. «Такую інфармацыю мог распаўсюдзіць толькі чалавек, вельмі далёкі ад гэтых перамоў, які мае вельмі аддаленае ўяўленне аб пазіцыі беларускага боку», — гаворыцца ў каментарыі Цімашэнкі. Ён падкрэсліў, што беларуская пазіцыя па пытаннях пастаўкі нафты выкладзена ў лісце Аляксандра Лукашэнкі, накіраваным Дзмітрыю Мядзведзеву. Гэтая пазіцыя, заўважыў Цімашэнка, «не мае нічога агульнага з пазіцыяй, агучанай нейкай крыніцай у органах дзяржкіравання», на якую спасылаліся СМІ. У лісце Лукашэнкі, нагадаем, гаварылася: 10 снежня 2009 года ў ходзе пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі прэзідэнтамі дзвюх краін была дасягнута дамоўленасць, што на працягу двух‑трох месяцаў 2010 года нафта будзе пастаўляцца ў Беларусь бяспошлінна, і за гэты час бакі ўзгодняць умовы далейшай пастаўкі нафты. Аднак потым Расійская Федэрацыя фактычна адмовілася ад выпрацаваных дамоўленасцей і вылучыла непрымальныя для Беларусі ўмовы». Апошні раунд перамоў па пастаўках нафты адбыўся ў Маскве 9 студзеня. Пасля вяртання беларускай дэлегацыі ў Мінск прэс‑служба Савета міністраў Беларусі паведаміла, што «беларускі бок выставіў свае аргументы на аснове прававой базы двухбаковых адносінаў, падмацаваўшы разлікамі, раней узгодненымі экспертамі, аднак перамоўшчыкі з боку Расіі не ўзялі гэта пад увагу». Дата аднаўлення перамоў пакуль невядомая. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інфармацыя аб змяненні пазіцыі Беларусі на перамовах з Расіяй па нафце не адпавядае сапраўднасці, заяўляюць у Саўміне. |
|