Пашыраныя паўнамоцтвы Аператыўна-аналітычнага цэнтра
15.01.2010 12:30
—
Новости Общества
|
З сённяшняга дня Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь надзяляецца правам ажыццяўляць аператыўна-вышуковую дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, ААЦ нядаўна прыцягнуў увагу да сябе, дзякуючы праекту ўказа аб рэгуляванні інтэрнэту ў Беларусі. Праект выклікаў шырокі розгалас ў беларускай інтэрнэт-супольнасці. Новы ўказ надаваў гэтай структуры права кантраляваць каналы доступу да сусветнага павуціння з Беларусі і ўвесь беларускі сегмент сеткі. Указ пакуль не падпісаны, хоць і знаходзіцца на разглядзе ў кіраўніка дзяржавы. Пашырэнне паўнамоцтваў ААЦ можа быць своеасаблівай падрыхтоўкай да падпісання нашумелага ўказа. На практыцы права ажыццяўляць аператыўную дзейнасць ў інтэрнэце азначае самыя разнастайныя віды дзейнасці. Ад блакавання рэсурсаў, да адсочваня прыватнай перапіскі праз паштовыя сэрвісы і сацыяльныя сеткі. Аператыўна аналітычны цэнтр быў створаны ў красавіку 2008 г. Да гэтага часу пры Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы існаваў іншы орган, які займаўся пытаннямі, звязанымі з функцыянаваннем ў Беларусі Інтэрнэту – Дзяржаўны цэнтр бяспекі інфармацыі. Тады новаствораная ўстанова пераважна займалася рэгістрацыяй даменаў у зоне .by і кантактамі з замежнымі арганізацыямі, дзейнасць якіх датычыла сусветнага павуціння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты орган займаецца канталяваннем інтэрнэту ў Беларусі. |
|