У Шклове пабудуюць Лядовы палац і створаць хакейны клуб. 21.by

У Шклове пабудуюць Лядовы палац і створаць хакейны клуб

15.01.2010 17:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Будаўніцтва Лядовага палаца ў Шклове пачнецца ў другім квартале 2010 года.

Пра гэта паведаміў у пятніцу на прэс‑канферэнцыі старшыня Шклоўскага райвыканкама Аляксандр Бойка.

Лядовая арэна на 280 месцаў размесціцца на ўездзе ў райцэнтр з боку Магілёва на маляўнічым беразе Дняпра. Гэта будзе шматфункцыянальны будынак, дзе плануецца праводзіць не толькі спартыўныя спаборніцтвы і трэніроўкі мясцовага хакейнага клуба, але і ўсе асноўныя гарадскія культурна‑масавыя мерапрыемствы.

На прылеглай тэрыторыі будзе пабудаваны летні амфітэатр, лыжа‑ролерная траса, зроблены пляж, арганізаваны пракат плаўсродкаў для прагулак па Дняпры, размесціцца выратавальная станцыя і прычал для турыстычнага цеплахода.

Праект будзе фінансавацца з рэспубліканскага, абласнога і мясцовага бюджэтаў. Усяго плануецца выдаткаваць на будаўніцтва і добраўпарадкаванне каля 50 млрд. рублёў

Закончыць будаваць лядовую арэну плануюць у 2011 годзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будаўніцтва Лядовага палаца ў Шклове пачнецца ў другім квартале 2010 года.Пра гэта паведаміў у пятніцу на прэс‑канферэнцыі старшыня Шклоўскага райвыканкама...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика