Грып пайшоў у наступ
18.01.2010 15:31
—
Новости Общества
|
У Мінску на мінулым тыдні зарэгістравана 15,1 тыс. выпадкаў грыпу і вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, што ў 1,4 раза больш, чым за папярэдні тыдзень. Пра гэта паведаміла намеснік кіраўніка Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Жукава сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме. У некаторай ступені рост колькасці хворых звязаны з завяршэннем канікулаў і вяртаннем дзяцей у школы і дзіцячыя сады, растлумачыла Наталля Жукава. Агулам хворым 422 мінчанам пастаўлены дыягназ «грып», 244 шпіталізаваны. Пры лабараторных даследаваннях у 27 працэнтах выпадкаў выяўлены вірус грыпу В у спалучэнні з іншымі вірусамі. «У цэлым сітуацыя з захворваннем на грып і вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі ў горадзе стабільная і характэрная для гэтай пары года», — сказала намеснік кіраўніка Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. *** У пачатку студзеня ў Мінску пачалася вакцынацыя супраць віруса грыпу А/H1N1. Засцярогу ад свінога грыпу (выкарыстоўваецца вакцына расійскай вытворчасці) атрымаюць дзве групы работнікаў — медыцынскія спецыялісты, а таксама тыя, хто па роду сваёй прафесійнай дзейнасці займаецца забеспячэннем жыццядзейнасці горада (работнікі транспарту, вода‑ і энергазабеспячэння). Усяго плануецца прышчапіць 60 тыс. чалавек. У канцы кастрычніка ў сталіцы работнікі гэтай катэгорыі прайшлі бясплатную вакцынацыю ад звычайнага сезоннага грыпу. Для іх вакцынацыя — другая па ліку. Што ж датычыцца вакцынацыі супраць грыпу А/H1N1 насельніцтва, то цяпер у Беларусі праходзіць рэгістрацыю яшчэ адна вакцына. Па выніках яе рэгістрацыі будзе прынята рашэнне аб платнай імунізацыі ўсіх жадаючых. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Захваральнасць на грып і ВРВІ ў Мінску за мінулы тыдзень вырасла ў 1,4 раза. |
|