Мінчук, які «замініраваў» цягнік «Калінінград — Масква», змешчаны ў «Навінкі». 21.by

Мінчук, які «замініраваў» цягнік «Калінінград — Масква», змешчаны ў «Навінкі»

19.01.2010 12:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Саракагадовы мінчук, які паведаміў 5 студзеня ў ФСБ Расіі пра нібыта падрыхтоўку тэракта ў цягніку »Калінінград — Масква», змешчаны ў рэспубліканскую клінічную псіхіятрычную бальніцу »Навінкі» (Мінск).

Пра гэта сказалі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі.

Нагадаем, аб ананімным тэлефанаванні ў ФСБ і яго змесце 5 студзеня быў праінфармаваны Аршанскі аддзел унутраных спраў на транспарце.

Пасля прыбыцця цягніка ў Оршу (Віцебская вобласць) 6 студзеня ў 1.07 супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі комплекс мерапрыемстваў, скіраваных на пошук у саставе выбуховых прылад, аднак нічога падазронага знойдзена не было. На час правядзення работ з цягніка давялося эвакуяваць больш за 500 пасажыраў. Затрымка руху склала 2 гадзіны 23 хвіліны. 6 студзеня па гэтым факце Аршанскім АУСТ была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 340 Крымінальнага кодэкса (заведама непраўдзівае паведамленне пра небяспеку).

У той жа дзень спецслужбы затрымалі падазраванага. Ім аказаўся грамадзянін Беларусі, мінчук.

Як паведамілі ў цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ, ён падазраецца ў неаднаразовым учыненні падобных тэлефанаванняў з пагрозамі тэрарыстычнага характару ў розныя дзяржаўныя органы і службы краін СНД. Як паведамілі ва УУСТ МУС, гэты чалавек быў раней неаднаразова судзімы за такія злачынствы. Ён знаходзіцца на ўліку ў псіхіятрычнай лячэбніцы. Зараз у дачыненні да яго будзе праведзена чарговая судова‑медыцынская экспертыза. Двойчы пасля такіх абследаванняў «тэлефоннаму тэрарысту» прызначаліся прымусовыя меры лячэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Саракагадовы мінчук, які паведаміў 5 студзеня ў ФСБ Расіі пра нібыта падрыхтоўку тэракта ў цягніку »Калінінград — Масква», змешчаны ў рэспубліканскую клінічную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика