Казахстан таксама прэтэндуе на беларускія НПЗ
20.01.2010 12:08
—
Новости Общества
|
Заява Астаны прагучала на фоне чарговага абвастрэння расійска-беларускіх энергетычных перамоваў. Чарговы раунд энергетычных перамоваў паміж Расіяй і Беларуссю ізноў праваліўся. Затое скарыстацца паглыбленнем супрацьстаяння Масквы і Мінска захацелі ў Казахстане. Учора Астана заявіла пра інтарэс да беларускіх нафтавых актываў, піша расійская «Газета». Пра планы Казахстана пашырыць энергетычнае супрацоўніцтва з Мінскам заявіў учора пасол рэспублікі ў Беларусі Анатолій Смірноў. Паводле ягоных словаў, Казахстан гатовы забяспечыць загрузку беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў (НПЗ) у любой колькасці, каторую яны змогуць прыняць. «Гэтае пытанне абмяркоўвалася прэм’ерамі і прэзідэнтамі дзвюх краін ужо даўно, але да стварэння Мытнага саюза нам заміналі высокія мыты», — заявіў Смірноў на прэс-канфэрэнцыі ў Мінску. Цяпер перад Астаной адкрылі магчымасці не толькі для паставак свайго паліва ў Беларусь, але і для далейшага экспарту прадуктаў нафтаперапрацоўкі ў Заходнюю Еўропу, адзначыў пасол. Пры гэтым ён недвухсэнсоўна даў зразумець, што Астана хацела б выступаць не толькі як пастаўшчык сыравіны, але і паўдзельнічаць у капітале беларускіх нафтавых актываў. «Беларускія НПЗ трэба мадэрнізаваць і павялічваць аб’ём перапрацоўкі», — сказаў Смірноў. Мацуецца раскол паміж хаўруснікамі Цікава, што заява Астаны прагучала на фоне чарговага абвастрэння расійска-беларускіх энергетычных перамоваў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заява Астаны прагучала на фоне чарговага абвастрэння расійска-беларускіх энергетычных перамоваў. |
|