Белтрансгаз: Беларусь разлічвае на захаванне цаны на расійскі газ у 2010 г. на ўзроўні мінулага. 21.by

Белтрансгаз: Беларусь разлічвае на захаванне цаны на расійскі газ у 2010 г. на ўзроўні мінулага

20.01.2010 17:24 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта заявіў сёння журналістам генеральны дырэктар ААТ «Белтрансгаз» Уладзімір Маёраў

«Мы разлічваем, што цана газу на 2010 год будзе сфарміравана на ўзроўні мінулага года і складзе ў сярэднім па году каля $150 за 1 тыс. куб.м»,

— сказаў Уладзімір Маёраў. Разам з тым ён адзначыў, што цана газу залежыць ад ваганняў цэн на нафту, і таму вілка можа скласці $145‑160 за 1 тыс. куб.м.

Уладзімір Маёраў адзначыў, што беларускі бок прапанаваў Расіі ўдзельнічаць у шэрагу перспектыўных праектаў у сферы энергетыкі, у прыватнасці, у будаўніцтве новага блока Бярозаўскай ДРЭС, стварэнні новага завода на базе ААТ «Гродна Азот» і іншых. Прапанаваны праект праграмы беларуска‑расійскага супрацоўніцтва ў газавай сферы. Гэтыя прапановы цяпер разглядаюцца расійскім бокам.

На думку гендырэктара «Белтрансгазу», з улікам гэтых новых ініцыятыў супрацоўніцтва бакі змогуць дамовіцца аб цане на газ для Беларусі ў 2010 годзе на ўзроўні мінулага года. Такім чынам, мяркуецца, што паніжаючы каэфіцыент для цаны на газ для Беларусі складзе 0,7‑0,75 да сярэднееўрапейскай. Першы плацеж за газ у 2010 годзе беларускі бок павінен зрабіць да 23 лютага, і да гэтага часу будзе дасягнута адпаведная дамоўленасць, перакананы Уладзімір Маёраў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў сёння журналістам генеральны дырэктар ААТ «Белтрансгаз» Уладзімір Маёраў«Мы разлічваем, што цана газу на 2010 год будзе сфарміравана на ўзроўні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика