Бабруйская школа № 27 святкуе наваселле. 21.by

Бабруйская школа № 27 святкуе наваселле

21.01.2010 15:51 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота: Аляксандр АНТАШКЕВIЧ, Рэспубліка
Фота: Аляксандр АНТАШКЕВIЧ, Рэспубліка
У Бабруйску адкрылася новая школа, дакладней, новы будынак СШ № 27. Старая школа была перагружана, i вось цяпер больш як чатыры сотнi навучэнцаў пачатковых класаў пяройдуць у новае памяшканне.

Школа пабудавана па арыгiнальным праекце, уражвае i звонку, i знутры: раскошны вестыбюль i сталовая, у вучэбных кабiнетах – сучаснае абсталяванне, парты падабраны пад рост вучняў. На другiм паверсе – спартыўная зала. А ў калiдорах вывешаны карцiны i ўпрыгожаннi – усё зроблена з густам.

Старшыня гарвыканкама Дзмiтрый Бонахаў выказаў шчырую ўдзячнасць будаўнiкам, усiм, хто прымаў удзел ва ўзвядзеннi i аснашчэннi аб’екта.

– Гарвыканкам, нягледзячы на фiнансавыя складанасцi, узяўся за будаўнiцтва школы i з поспехам завяршыў справу, – падкрэслiў у сваёй прамове кiраўнiк упраўлення адукацыi Магiлёўскага аблвыканкама Леанiд Сматрыцкi. – I гэта не адзiны такi аб’ект у вобласцi. Не так даўно адкрылiся новыя школы ў Касцюковiцкiм i Шклоўскiм раёнах, фiлiял прафесiйна-тэхнiчнага лiцэя ў Касцюковiчах. Будзем i далей будаваць школы, дзiцячыя садкi. Гэтага патрабуе дзяржаўная палiтыка.




 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Школа пабудавана па арыгiнальным праекце, уражвае i звонку, i знутры.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика