Мытнікі заяўляюць пра ўзмацненне кантролю на беларуска-расійскай мяжы з боку Расіі. 21.by

Мытнікі заяўляюць пра ўзмацненне кантролю на беларуска-расійскай мяжы з боку Расіі

23.01.2010 13:45 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мытныя органы Беларусі адзначаюць узмацненне мытнага кантролю на беларуска-расійскай мяжы з боку Расіі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску 23 студзеня заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі Аляксандр Шпілеўскі.

«Колькасць супрацоўнікаў расійскіх мытных органаў на мяжы з Беларуссю павялічана, у прыватнасці, прыкладна на 120 чалавек Смаленскай мытняй.

У астатніх мытнях, што мяжуюць з Беларуссю, колькасць супрацоўнікаў таксама павялічана», — сказаў кіраўнік ДМК.

Паводле яго слоў, расійскі бок гэта робіць пад маркай вынасу мытнага афармлення на знешнюю мяжу.

Шпілеўскі падкрэсліў, што на гэты момант узмацненне кантролю выяўляецца толькі ў павелічэнні колькасці супрацоўнікаў расійскіх мытных органаў.

Нагадаем, на нарадзе 18 студзеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што занепакоены інфармацыяй пра узмацненне кантролю на беларуска-расійскай мяжы.

«Намі створаны Мытны саюз з Расіяй і Казахстанам. Насцярожвае інфармацыя, якую я атрымліваю па беларуска-расійскай мяжы. Нягледзячы на нашы дамоўленасці, там нібыта адбываецца нейкае ўзмацненне кантролю», — сказаў прэзідэнт.

19 студзеня старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Ігар Рачкоўскі паведаміў, што пагранкамітэт накіраваў у Расію запрос аб стане кантролю на беларуска-расійскай мяжы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мытныя органы Беларусі адзначаюць узмацненне мытнага кантролю на беларуска-расійскай мяжы з боку Расіі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску 23 студзеня заявіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика