Крыштальны міг майстра. 21.by

Крыштальны міг майстра

23.01.2010 18:44 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гомелі на тэрасе палаца Румянцавых-Паскевічаў адкрылася выстава лядовых скульптураў. Іх дваццаць дзве. Гэта сымбаль году — Белы Тыгр, марскія жывёліны й рыбы. Тут можна бачыць і антычных персанажаў — Амура, Вээнэру Мілоскую. Апошняя, у адрозьнені ад вобраза Сандра Батычэлі, нарадзілася ня зь пены марской, а зь беларускага лёду.


Руслан Ярохаў

Калі зімовае сонца кіне свой пагляд на скульптуры, яны зіхацяць чыстым крышталём. Стваральнік гэтых скульптураў — вядомы гомельскі майстра Руслан Ярохаў: "Лёд — самы чысты матэрыял у прыродзе, і фізычна, і энэргетычна.

Калі зь ім працуеш, адчуваеш чысьціню, космас і натхненьне". Каб стварыць свае скульптуры, Руслан апрацаваў каля 8 тон лёду. Дзе бэнзапілой, дзе стамескай, а дзе й электрычным прасам.

Над падобнымі праектамі майстра працаваў у Расеі, ва Ўкраіне. Бачылі ягоныя скульптуры й жыхары беларускай сталіцы. Ня ўсе скульптуры аднолькава дасканалыя, але людзей, раўнадушных да гэтай лядовай рапсодыі на выставе, па сутнасьці, няма. У Гомелі цяпер стаяць моцныя маразы.

Для здольнага чалавека матэрыялу хоць адбаўляй. Але возьмецца адліга ці прыгрэе сонца — і пацячэ долу прыгажосьць. "Гэта сьвята, гэта шоў,— адказвае Руслан. — Гэта як міг: дзяўчына ўсьміхнулася, птушка пасьпявала — болей ніколі яно не паўторыцца.

Вось так і лёд". Горад, на жаль, зноў застанецца без належнага мастацкага аздабленьня. Тыя скульптуры й скульптуркі, якія масава ўсталёўваюць ляндшафтныя спэцыялісты, у бальшыні сваёй хацелася б бачыць хіба толькі ў лядовым варыянце.


Вэнэра.


Лядовая рапсодыя на тэрасе.


Лебедзь.


Горны казёл.


Купідон.


Ня страшна пагладзіць тыгра.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелі на тэрасе палаца Румянцавых-Паскевічаў адкрылася выстава лядовых скульптураў. Іх дваццаць дзве. Гэта сымбаль году — Белы Тыгр, марскія жывёліны й рыбы. Тут можна бачыць і антычных персанажаў — Амура, Вээнэру Мілоскую. Апошняя, у адрозьнені ад вобраза Сандра Батычэлі, нарадзілася ня зь пены марской, а зь беларускага лёду.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика