РОЗГАЛАС
27.01.2010
—
Новости Общества
|
З банкамата скралi 202 мiльёны
У Мiнску невядомы зладзюжка ноччу спустошыў банкамат аднаго з банкаў, якi размешчаны на вулiцы Ротмiстрава ў Заводскiм раёне сталiцы. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" начальнiк аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксандр Ластоўскi, крадзеж быў учынены ў прамежак часу з паловы першай ночы да сямi гадзiн ранiцы 25 студзеня. Спрактыкаваны злачынца распiлаваў рыгельную тыльную частку дзверцаў банкамата i забраў 202 мiльёны рублёў. Па гэтым факце заведзена крымiнальная справа, праваахоўнiкi вядуць пошук "мядзведнiка". Ігар ГРЫШЫН. Халодная анамалiя праз 23 гадыЗгодна з папярэднiмi падлiкамi сiноптыкаў, такi халодны студзень адзначаецца сёлета ўпершыню пасля 1987 года. Анамальна халоднае надвор'е ў першы месяц года назiраецца даволi працяглы час, калi сярэднясутачная тэмпература на 10—18 градусаў нiжэйшая за клiматычную норму, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. Разам з тым, да 1987 года такiя моцныя маразы ў студзенi былi не рэдкасцю i сустракалiся раз у 4—5 гадоў. Сяргей ПАЛIНIН. 18 беларусаў трапiлi ў аварыю ў ЕгiпцеУ панядзелак вечарам у Егiпце ў дарожна-транспартнае здарэнне трапiў аўтобус, якi перавозiў 18 беларускiх турыстаў. Нашы суайчыннiкi адпачываюць на курорце Раас Гарыб, а ў той дзень ехалi на экскурсiю ў Каiр. Паводле папярэднiх звестак, з-за дрэннага надвор'я, а таксама з-за перавышэння хуткасцi кiроўцам аўтобуса машына з'ехала ў кювет. На шчасце, паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе беларускага Мiнiстэрства замежных спраў, у аварыi нiхто з пасажыраў аўтобуса моцна не пацярпеў. Толькi трое беларускiх турыстаў атрымалi нязначныя ўдары. Ім была аказана медыцынская дапамога на месцы, ад шпiталiзацыi яны адмовiлiся. Iгар ГРЫШЫН. Кожны шосты ветэран — без сваякоўУ сувязi з 65-годдзем Перамогi вэтэраны i грамадзяне, што пацярпелi ад наступстваў Вялiкай Айчыннай вайны, павiнны атрымаць аднаразовыя выплаты. Як паведамiла прэс-сакратар Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Галiна Трафiменка, на гэтыя мэты плануецца выдаткаваць больш за 17 млрд рублёў. Як адзначыла Галiна Трафiменка, да працоўных пенсiй ветэранаў вайны прадугледжаныя павышэннi — у памеры ад 50 да 500 працэнтаў мiнiмальнай пенсii па ўзросце. Плюс да таго, амаль усе ветэраны маюць права на надбаўку на догляд. З улiкам гэтага ўзровень выплат ветэранам атрымлiваецца большым, чым астатнiм катэгорыям пенсiянераў. Аднак ёсць i iншы факт: сёння кожны шосты ветэран пражывае ў вёсцы, i кожны шосты — не мае працаздольных сваякоў. У сувязi з гэтым, зазначыла Галiна Трафiменка, ва ўсiх рэгiёнах будзе наладжана абследаванне ўмоў жыцця ветэранаў — з тым, каб высветлiць iх асноўныя праблемы. Прычым на падставе даследавання будуць распрацаваныя планы па аказаннi дапамогi — у паляпшэннi жыллёвых умоў, усталяванне тэлефонаў, аказаннi медыцынскай дапамогi, забеспячэннi сродкамi рэабiлiтацыi. За апошнiя пяць гадоў колькасць ветэранаў вайны скарацiлася ўдвая — сёння ў Беларусi iх налiчваецца менш за 45 тысяч. Сяргей ГРЫБ. Урачы "спатыкнулiся" на хабары?..У Мiнску праваахоўнiкi арыштавалi старшыню спецыялiзаванай анкалагiчнай медыка-рэабiлiтацыйнай экспертнай камiсii (МРЭК) i ўрача. Згаданыя асобы i яшчэ адзiн урач падазраюцца ў атрыманнi хабару, паведамiў карэспандэнту "Звязды" старшы памочнiк пракурора Мiнска Сяргей Балашаў. Як вынiкае з папярэдняй iнфармацыi, падазроныя атрымалi хабар 250 долараў ЗША ад мiнчанкi, якая такiм чынам "аддзякавала" медыкаў за станоўчае вырашэнне пытання аб устанаўленнi ёй другой групы iнвалiднасцi пры праходжаннi чарговага агляду. Iгар ГРЫШЫН. Пажар у iнтэрнаце ветакадэмiiА адзiнаццатай гадзiне ночы ў iнтэрнаце Вiцебскай акадэмii ветэрынарнай медыцыны пачаўся пажар. Як паведамiлi "Звяздзе" ў Вiцебскiм абласным упраўленнi па надзвычайных сiтуацыях, на месца надзвычайнага здарэння выехалi дзесяць пажарных аўтамабiляў i шэсць брыгад хуткай неадкладнай дапамогi. Добра, што ў iнтэрнаце своечасова спрацавала пажарная сiгналiзацыя. З другога i трэцяга паверхаў будынка iнтэрната пры дапамозе спецыяльнай лесвiцы пажарныя выратавалi 36 чалавек — усiх, хто быў усярэдзiне. На жаль, пацярпелi людзi: тры жыльцы першага паверха i адзiн — другога. Два студэнты 3-га курса, у пакоi якiх адбылося ўзгаранне, атруцiлiся чадным газам, i яны шпiталiзаваныя ў таксiкалагiчнае аддзяленне. Аляксандр ПУКШАНСКI. Смерць пад дахам54-гадовы жыхар вёскi Страдубка Лоеўскага раёна смяротна траўмаваны дахам нежылога спiсанага дома, некалькi гадоў таму моцна пацярпелага ад пажару. Нiдзе не працуючы мужчына займаўся разборкай пабудовы. Як паведамiў следчы пракуратуры Лоеўскага раёна Максiм Калянчук, сведкаў здарэння не было. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З банкамата скралi 202 мiльёны У Мiнску невядомы зладзюжка ноччу спустошыў банкамат аднаго з банкаў, якi размешчаны на вулiцы Ротмiстрава ў Заводскiм раёне сталiцы. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" начальнiк аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксандр Ластоўскi, крадзеж быў учынены ў прамежак часу з паловы першай ночы да сямi гадзiн ранiцы 25 студзеня. Спрактыкаваны злачынца распiлаваў рыгельную тыльную частку дзверцаў банкамата i забраў 202 мiльёны рублёў. Па гэтым факце заведзена крымiнальная справа, праваахоўнiкi вядуць пошук "мядзведнiка". |
|